|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Заява Гарадзенскай філіі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 14:14, 08/04/2004 Лічым, што затрыманне наклада газеты не мае нічога агульнага з законам. Мы ўпэўненыя, што беспадстаўнае затрыманне наклада газеты - гэта новая спроба ўлады запалохаць незалежных журналістаў і знішчыць чарговую недзяржаўную газету. Гэта злачынныя дзеянні, скіраваныя на тое, каб перакрыць грамадзянам Беларусі ўсе, нават самыя дробныя, магчымасці для атрымання праўдзівай інфармацыі, аб тым, што адбываецца ў нашай краіне. Мы перакананыя - арганізатары затрымання наклада ДНЯ спадзяюцца, што пра іх “геройскі” учынак, ніхто не даведаецца. Але, мы, журналісты, маем сваю зброю – паперу, пяро, мікрафон, фота ці відэакамеру. Гарадзенская філія Беларускай Асацыяцыі журналістаў заклікае ўсіх калегаў нагадаць арганізатарам затрымання ДНЯ, што за іх дзеяннямі сочыць значная частка грамадзянаў Беларусі. Давайце “ПРЭСАваць” іх! Няхай ведаюць, што мы глядзім ім на рукі. Гісторыя павінна захаваць усе падрабязнасці затрымання наклада ДНЯ, з прозвішчамі, пасадамі і званнямі арганізатараў і выканаўцаў. Тэлефануйце, задавайце пытанні, турбуйцеся аб лёсе наклада ДНЯ: Пост ДАІ ў Іўе (там затрымалі наклад газеты) – 8-01595 – 2-27-65 Начальнік Івейскага РАУС Віктар Часлававіч Супрэнь – 8-01595 – 2-11-42 Начальнік АБЭЗ Упраўлення ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама Іван Іванавіч Мохань– 8-0152 – 79-70-26 УКГБ па Гарадзенскай вобласці Марчук Аляксандр Міхайлавіч (кіраўнік службы інфармацыі) – 8-0152 – 79-63-72, прэс-служба – 79-63-31 Магчыма, мы не зможам вярнуць наклад ДНЯ, але мы можам разам паставіць свой бар’ер знішчэнню вольнай прэсы. На месцы ДНЯ не павінна апынуцца ніводная недзяржаўная газета! Падаем таксама тэлефоны асобаў, якія дапамогуць вам у атрыманні інфармацыі: Галоўны рэдактар ДНЯ Мікола Маркевіч – 8-0296-72-70-60 газета ДЕНЬ – 8-0152-72-29-96 Прадпрымальнік, які вёз наклад газеты Міхась Белакоз – 8-0297-824-821 Ухвалена 8 красавіка 2004 года Гарадзенскай філіяй ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|