Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Народнай волі» пагражае новы судовы зыск 11:23, 13/04/2004
"Народнай волі" пагражае судовы зыск, калі да 15 красавіка газета не аформіць дамовы з інфармацыйным агенцтвам БелТА на распаўсюд праграмы беларускіх тэлеканалаў. Пра гэта гаворыцца ў папераджальным лісце, які рэдакцыя газеты атрымала ад кіраўніцтва БелТА. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, "Народная воля" заявіла, што праграма тэле-і радыёперадач не з`яўляецца аб`ектам аўтарскага права і можа быць свабодна апублікавана ў любых газетах. БелТА спасылаецца на сваё эксклюзіўнае права распаўсюджваць праграмы беларускіх тэлевізійных каналаў і сцвярджае, што публікацыя "Народнай воляй" тэлепраграмы без адпаведнай дамовы з агенцтвам "цягне адказнасць... у адпаведнасці з Грамадзянскім Кодэксам РБ".
Акрамя таго, дырэктар агенцтва Дзмітрый Жук прыгразіў спагнаць з рэдакцы значную суму грошай у якасці кампенсацыі нанесеных агенцтву стратаў. 8 красавіка галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч накіраваў БелТА адказ, у якім выказаў гатовасць разгледзець прапановы наконт пакета з 9 праграм, у публікацыі якіх якіх зацікаўлена газета. (БелТА ж прапануе выданню толькі пакет коштам 5 млн. 025 тыс. рублёў, у які ўваходзяць некалькі дзесяткаў праграм тэлеканалаў з анонсамі).
"З нагоды Вашых сцверджанняў, што ў газеце "Народная воля" неаднаразова беспадстаўна (г.зн. без заключэння адпаведнай дамовы) дапускалася публікацыя праграм тэлеканалаў, лічу неабходным патлумачыць, што гэта не парушае патрабаванняў дзейнага заканадаўства РБ. Паводле заканадаўства, праграма тэле- і радыёперадач як інфармацыя пра час іх выхаду ў эфір не з`яўляецца аб`ектам аўтарскага права. Такая інфармацыя... можа быць свабодна апублікавана ў любых газетах, калі толькі яна не суправаджаецца творамі, ахоўванымі аўтарскім правам (напрыклад, анонсамі). У сувязі з гэтым Вашы прэтэнзіі лічу неабгрунтаванымі", - гаворыцца ў пасланні. Минск, Белоруссия