Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 1314 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Родныя зьніклых беларускіх апазыцыянераў зьвяртаюцца ў ААН
16:13, 13/04/2004

Родныя зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста просяць ААН выкарыстаць усе магчымыя сродкі ціску на беларускія улады. Адпаведны ліст яны накіравалі ў Камісію па правах чалавека, дзе на гэтым тыдні будзе разглядацца рэзалюцыя па Беларусі. Валянціна Ганчар, Ульяна Захаранка, Зінаіда Ганчар і Вольга Завадзкая перадалі ліст у Камісію па правах чалавека ААН праз запрошанага на слуханьні старшыню праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

У сваім лісьце яны ўказваюць:

“Мы, маці і жонкі зьніклых беларускіх палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Валянціна Ганчар, Вольга Завадзкая, Ульяна Захаранка, цалкам падтрымліваем Рэзалюцыю ААН аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ад 17 красавіка 2003 году.

Мы ўдзячныя за вашую заклапочанасьць лёсамі нашых родных. Мы інфармуем вас пра тое, што за мінулы з часу прыняцьця Рэзалюцыі год не адбылося ніякіх зьменаў са справамі аб гвалтоўных выкраданьнях апанентаў рэжыму. Вашыя заклікі аб звальненьні ці часовым адхіленьні ад займаемых пасадаў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія, магчыма, датычныя да зьнікненьняў і/ці адвольных пакараньняў сьмерцю да правядзеньня належнага расьсьледваньня, не прынятыя пад увагу. Таксама не прынятыя ўсе неабходныя захады дзеля поўнага і аб’ектыўнага расьсьледваньня гвалтоўных выкраданьняў нашых родных і пакараньня вінаватых.

Мы просім вас выкарыстаць усе сродкі ціску на ўлады Беларусі, якія ёсьць у вашай кампетэнцыі, з мэтай выкананьня імі абавязацельстваў перад грамадзянамі сваёй краіны, а таксама міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь.

Мы ўдзячныя вам за разуменьне той сітуацыі, у якой аказаліся нашыя сем’і, і верым, што дзеяньні, якія вы прадпрымаеце, дапамогуць выявіць праўду пра тое, што здарылася з нашымі роднымі і блізкімі. Бо нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шмат часу з моманту выкраданьня, мы працягваем чакаць і спадзявацца”.


Родныя зьніклых спадзяюцца, што ў рэзалюцыі будзе адлюстравана і становішча са правамі іх родных, паведамляе інфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна". Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: