Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Куды будзе лётаць Лукашэнка на новым «Боінгу»?
11:35, 16/04/2004

Камандзіраваныя ў ЗША адмыслоўцы нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” пройдуць навучаньне ў справе абслугоўваньня эксклюзіўнай мадэлі самалёту “Boeing737 Business Jеt”, пабудаванага на замову адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пры канцы мінулага году дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў ужо вылятала ў Сыэтл. Паводле Дзяржкамавія, новым паветраным суднам Аляксандар Лукашэнка зможа скарыстацца ўжо сёлета ў жніўні, паведамляе Радыё Свабода.

Гісторыю будаўніцтва адмысловага самалёта для Аляксандра Лукашэнкі ўладам удавалася захоўваць у таямніцы амаль тры гады. Менавіта столькі мінула часу з моманту замовы, калі на стапэлях у Сыэтле стаяў гатовы да ўнутранага аздабленьня новы фюзэляж эксклюзіўнай мадэлі “Business Jеt”. Зрэшты, і цяпер у адміністрацыі Лукашэнкі адмаўляюцца ад камэнтароў: ці не знаходзіцца ў аварыйным стане цяперашні самалёт Лукашэнкі, расейскі “Ту-154”, калі ўзьнікла неабходнасьць замаўляць больш надзейны амэрыканскі “Боінг”?

Разам з тым, крыніцы ў Дзяржкамавія пацьвердзілі: паступова гісторыя з прэзыдэнцкім “Боінгам” набліжаецца да фінішнай рысы. Днямі зь Нямеччыны вярнуўся экіпаж, які трымаў іспыты ў адной з авіяшколаў і дзе на трэнажорах пілёты адпрацоўвалі пасадку ў няштатных сытуацыях. Праўда, калі верыць чуткам, лётчыкам яшчэ ёсьць над чым працаваць, бо двойчы яны ня справіліся з заданьнем і пусьцілі ўяўны самалёт у крутое піке.

Цяпер настала чарга падвысіць прафэсійны ўзровень мэханікам. Адмысловыя курсы ў Сыэтле павінны стаць сур’ёзным выпрабаваньнем, паколькі дагэтуль абслугоўваньнем адзінага ў Беларусі пасажырскага “Боінгу 737-500” займаліся запрошаныя дзеля гэтага тэхнікі з Украіны. Самі ж украінцы не перастаюць зьдзіўляцца “вынаходлівасьці” беларусаў . Нідзе яшчэ ў сьвеце не пазбаўляліся ад лёду, намерзлага на фюзэляжы “Боінгу”, цяганьнем дывановай дарожкі, перакінутай праз самалёт! А на менскім лётнішчы гэта практыкавалася ўсю зіму.

Пры канцы сакавіка ў Менск прыяжджала група амэрыканскіх дызайнэраў, якія ўдакладнялі густы будучага карыстальніка: якога колеру паслаць дываны, як аздобіць крэслы, якія лямпачкі ўкручваць і г.д. Аднак, нават без уліку пэрсанальных густаў заказчыка, мадэль “Business Jеt” ад пачатку розьніцца ня толькі падвышанымі тэхнічнымі характарыстыкамі, але і ўзроўнем камфортнасьці. Усё сьведчыць на тое, што самалёт адрасаваны нешараговай асобе: поўная шумаізаляцыя, прыборы сачэньня за паветранымі аб’ектамі, спэцсувязь, складаная сыстэма бясьпекі, адмысловыя кандыцыянэры паветра. Усё гэта каштуе вялізных грошай. Але цана такіх машынаў ніколі не бывае аднолькавай: каштарыс наўпрост залежыць ад запатрабаваньняў кліента. Так, калі арабскія шэйхі аздабляюць салён золатам, то эўрапейскія кіраўнікі спыняюцца пераважна на чырвоным дрэве.

У беларускім выпадку фінансавыя выдаткі з чымсьці параўноўваць цяжка: набыты летась сэрыйны пасажырскі “Боінг 737-500” нават з улікам свайго 10-гадовага ўзросту каштаваў 23 мільёны даляраў.

У новага ляйнэра беспрэцэдэнтная для грамадзянскіх самалётаў дальнасьць палёту без дазапраўкі — 14 тысячаў кілямэтраў, што істотна перавышае здольнасьці цяперашняга самалёту Лукашэнкі, расейскага “Ту-154”. Іншая рэч, ці спатрэбяцца беларускаму лідэру такія тэхнічныя перавагі? Адлегласьць у паветры ад Менску да Масквы, куды Лукашэнка пераважна лётаў (а цяпер ён і там ня часты госьць) — усяго 800 кілямэтраў. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: