Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэчыцкiя ўлады забаранілі апазыцыйную акцыю
10:52, 21/04/2004

На мінулы суботнi дзень у Новарэчыцкiм мiкрараёне плянаваўся мiтынг "За паляпшэньне ўмоваў жыцьця й дабрабыт". На мiтынгу мелi выступiць лiдэры партыяў Народнай каалiцыi "Пяць плюс". У горадзе зьявiлася некалькi тысячаў улётак зь iнфармацыяй пра пададзеную заяўку й пра "5+". Аднак гарадзкiя ўлады без важкiх юрыдычных падставаў адмовiлi заяўнiку, старшынi Рэчыцкай арганiзацыi Партыi БНФ Валеру Пуцiцкаму ў правядзеньнi акцыi. Кiраўнiцтва ўстановы, дзе Пуцiцкi працуе iнжынерам, накiравала яго на цэлы дзень на буравую, каб ня мог зьявiцца на месцы меркаванага мiтынгу, паведамляе прэс-служба БНФ.

Арганiзатары вырашылi памяняць фармат акцыi. Гараджанам, якiя прыйшлi на заяўленае месца мiтынгу, было прапанавана ўвечары прыйсьцi ў памяшканьне каапэратыву "Дняпро" на сустрэчу з дэлегацыяй "5+". Зь Менску на сустрэчу прыехалi старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка, намесьнiк старшынi БСДГ Анатоль Астапенка, другi сакратар ЦК ПКБ Аляксандар Пахлопка й прадстаўнiца АГП Валянцiна Палевiкова; з Гомеля -- старшыня Беларускай партыi "Зялёныя" Алег Грамыка.

Аднак як толькi Валер Пуцiцкi адкрыў спатканьне, у залю ўвайшла група людзей ва ўнiформе ў суправаджэньнi вiдэаапэратара. Групу ўзначальвалi намесьнiк начальнiка Рэчыцкага РУУС падпалкоўнiк Рыжкоў i начальнiк Рэчыцкага раённага аддзелу надзвычайных сытуацыяў падпалкоўнiк Барысенка. Падпалкоўнiкi запатрабавалi ад прысутных дзеля iхнай жа уласнай бясьпекi неадкладна пакiнуць памяшканьне, бо будынак у аварыйным стане, i спаслалiся на "Дырэктыву № 1". Вiнцук Вячорка запатрабаваў паказаць дакумэнт аб аварыйным стане будынку, якога, натуральна, на руках у пажарнiкаў не было. Тады мiлiцэйскi начальнiк прыгразiў вывесьцi людзей з будынку ґвалтам.

Каб не дапусьцiць зрыву сустрэчы, удзельнiкi вырашылi правесьцi яе на прыватнай кватэры й пакiнулi будынак. На вулiцы яны пабачылi мiлiцэйскiя машыны й намесьнiка старшынi выканкаму сп. Атаманчука, якi асабiста прыехаў прасачыць выкананьне загаду сарваць сустрэчу "5+". Рэчыцкая мiлiцыя й людзi ў цывiльным адсочвалi перамяшчэньнi менскiх гасьцей па горадзе да канца. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: