Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Блякада расейскіх тэлеканалаў — з гісторыі пытаньня
10:59, 21/04/2004

Упершыню трансьляцыю ўсіх расейскіх тэлеканалаў на Беларусь прыпынілі на суткі ў Дзень Перамогі, 9 траўня 2001 году, нагадвае Радыё Свабода. Тады галоўны ідэоляг Уладзімер Замяталін заявіў, што гэта была кароткачасовая дэманстрацыя інфармацыйнага сувэрэнітэту. Аляксандар Лукашэнка сказаў, што нічога ня ведаў, і папрасіў прабачэньня ў вэтэранаў, якія не змаглі паглядзець маскоўскі парад.

Аднак праз год, у траўні 2002 году, на базе расейскага каналу ОРТ быў створаны беларускі ОНТ, які скасоўвае або перасоўвае ў эфіры перадачы з Масквы. Неўзабаве цэнзурнае адключэньне здарылася з фільмам Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне-2”, паказваць які 31 жніўня 2002 году канал ОНТ адмовіўся. 12 жніўня таго ж году былі скарочаныя аб’ёмы вяшчаньня на Беларусь каналаў РТР, НТВ і “Культура”, але празь дзень аб’ёмы аднавілі.

Менскі тэлеканал СТВ рабіў падобнае зь перадачамі свайго маскоўскага партнэра — кампаніі REN-TV. Амбасадар Расеі ў Менску Аляксандар Блахін выказваў сваё абурэньне такой сытуацыяй, назваўшы ОНТ і СТВ сурагатам. Тым ня менш, канал СТВ падпісаў дамову з Усерасейскай дзяржтэлерадыёкампаніяй на эксклюзіўны распаўсюд яе каналу “Россия” на беларускай тэрыторыі.

Летась у лютым 7 тэлевізійных перадатчыкаў у райцэнтрах Беларусі забралі ад каналу “Россия” і аддалі абласным тэлестудыям, а ў кастрычніку на гэтай частаце пачаў вяшчаньне беларускі канал “Лад” (у Менску яго трансьлююць на былой частаце расейскага тэлеканалу “Культура”). Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: