Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
18 красавiка на заклiк грамадзкай iнiцыятывы ў абарону Курапатаў нямала людзей прыйшлi ў нацыянальны нэкропаль, каб упарадкаваць памятную мясьцiну перад Радаўнiцай. Групу Менскай арганiзацыi Партыi БНФ узначальваў Уладзiмiр Кiшкурна, чый родны дзядзька расстраляны ў Курапатах. Удзельнiчалi таксама прадстаўнiкi мiжнароднай арганiзацыi "Мэмарыял", Кансэрватыўна-хрысьцiянскай партыi БНФ, проста грамадзяне. Талакоўцы садзiлi дрэвы, усталёўвалi крыжы, парадкавалi, ачышчалi лес. Была ўсталяваная таблiца на крыж магiлы, дзе знаходзяцца парэшткi 107 ахвяраў бальшавiцкага тэрору.