Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускае аб’яднаньне маладых палітыкаў
11:21, 22/04/2004

Вярхоўны Суд прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускага аб’яднаньня маладых палітыкаў. Суд пагадзіўся фактычна з ўсімі абвінавачаньнямі, што выставіла гэтай грамадзкай арганізацыі Міністэрства юстыцыі.

Судзьдзя Філіманіхіна прызнала парушэньнем заканадаўства тое, што аб’яднаньне два гады фактычна ня мела юрыдычнага адрасу, доўгі час карысталася пячаткай неадпаведнага ўзору і нясвоечасова зьмяніла назву пасады кіраўніка арганізацыі з “прэзыдэнта” на “старшыню”. Кіраўнік зьліквідаванага Аб’яднаньня маладых палітыкаў Аляксандар Цынкевіч так пракамэнтаваў гэтае рашэньне Радыё Свабода:

“На мой погляд, у Беларусі адсутнічае незалежны суд. Бо на тыя закіды, якія Міністэрства юстыцыі лічыла падставай для ліквідацыі арганізацыі, мы далі адэкватны адказ, грунтаваны на беларускім заканадаўстве. Аднак, на жаль, пракурорам, прадстаўнікамі Мінюсту вырываліся з кантэксту асобныя палажэньні, паказаньні сьведкі й разглядаліся толькі часткова. І тое, што было выгодна, выкарыстоўвалася, каб ліквідаваць арганізацыю”.

Прадстаўнікі Аб’яднаньня маладых палітыкаў спрабавалі падаць у Вярхоўны суд сустрэчны пазоў супраць Міністэрства юстыцыі, але ім у гэтым адмовілі. Аляксандар Цынкевіч гаворыць, што нягледзячы на ліквідацыю, актывісты аб’яднаньня не зьбіраюцца спыняць сваёй грамадзкай і палітычнай дзейнасьці.

Беларускае аб’яднаньне маладых палітыкаў — адна з самых старых грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі. Яна паўстала ў 1992 годзе пад назваю Асацыяцыя палітычных дзеячоў Рэспублікі Беларусь з ініцыятывы шэрагу дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. У 2000 годзе, паводле рашэньня Вярхоўнага Суду, Мінюст зарэгістраваў арганізацыю пад цяперашняй назвай. Аб’яднаньне ў асноўным займалася адукацыйнай дзейнасьцю сярод маладых людзей у палітытычнай і эканамічнай сфэрах, а таксама ў галіне правоў чалавека.

Зь вясны мінулага году суды розных узроўняў на просьбу Міністэрства юстыцыі ужо ліквідавалі 54 грамадзкія арганізацыі. Сярод іх такія вядомыя як праваабарончы цэнтар “Вясна”, “Прававая дапамога насельніцтву”, “Ратуша” ды іншыя. На мінулым тыдні Вярхоўны Суд ліквідаваў моладзевую грамадзкую арганізацыю “Новая група”. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: