Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вiнцук Вячорка й Партыя БНФ падаюць у суд на Беларускае тэлебачанне
12:05, 26/04/2004

Напярэдаднi гадавiны Чарнобыльскай трагедыi прапагандысцкая машына Лукашэнкi не пагрэбавала палiтычнай спэкуляцыяй на беларускай бядзе й прамой хлусьнёй. Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, нехта Пракопаў у сюжэце “Шлях у нiкуды” вечаровай праграмы “У цэнтры ўвагi” заявiў, нiбыта “старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка паабяцаў у выпадку прыйсьця БНФ да ўлады спынiць падтрымку чарнобыльскiх рэгiёнаў”.

Вiнцук Вячорка камэнтуе гэтую абуральную падзею:

“Кожны, хто ведае гiсторыю чарнобыльскага пытаньня, ведае таксама, што зрабiў Народны Фронт для зьмяншэньня наступстваў бяды, а што пасьля нарабiў Лукашэнка з памагатымi. Менавiта БНФ прымусiў улады прызнаць, што адбылася катастрофа, i ўрэшце прыняць г.зв. канцэпцыю беларускiх вучоных - спынiць выраб харчовай прадукцыi ў забруджаных рэгiёнах, а з найбольш заражаных перасялiць людзей. Гэтыя захады прадыктаваныя клопатам пра здароўе й жыцьцё цяперашнiх i будучых пакаленьняў беларусаў, дзе б яны нi жылi. Калi ж да ўлады дарваўся дачасьнiк, якому напляваць, што будзе пасьля яго, было вырашана, што таньней i спакайней будзе i харч там вырабляць, i людзей вымусiць застацца. А паколькi эканомiка iмклiва руйнавалася, то й iльготы ў чарнобыльцаў i лiквiдатараў паадбiралi. Мы, Партыя БНФ, патрабуем вярнуць iм iльготы й зноў зьвярнуцца да прынятай Вярхоўным Саветам 12 склiканьня канцэпцыi, якая зьберажэ людзкое здароўе.

Хлусы кшталту Пракопава, хоць яны толькi халуйскiя вiнцiкi ў мэханiзьме прапаганды, павiнны адказаць за паклёп, за перакладваньне з хворай галавы на здаровую. I я асабiста, i Партыя БНФ падаюць на Пракопава й на “Першы нацыянальны канал” у суд”,
-- заявiў Вiнцук Вячорка. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: