Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гарадзкую філію Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Горадні высяляюць з памяшканьня. Пакінуць месца таварыства павінна празь месяц, інакш яго прымусяць гэта зрабіць праз гаспадарчы суд.
Старшыня арганізацыі ТБМ Мікола Маркевіч быў зьдзіўлены, калі даведаўся пра высяленьне, паколькі таварыства своечасова заплаціла за арэнду. У жыльлёва-эксплюатацыйным прадпрыемстве Ленінскага раёну Горадні яму выдалі афіцыйную паперу з такім зьместам: дамова аб арэндзе з ТБМ скасоўваецца, бо ў арандаваным памяшканьні без дазволу месьціцца гарадзенскі офіс газэты “День”, якую рэдагуе сам Маркевіч.
“Наколькі я зразумеў, Таварыства беларускай мовы высяляюць проста на вуліцу. Я думаю, што гэта працяг той самай сёньняшняй палітыкі дзяржавы — зьнішчэньне ўсяго беларускага”, -- паведаміў Маркевіч Радыё Свабода.
Дарэчы, мясцовыя ўлады не дазвалялі заснаваць сваё выданьне менавіта Таварыству беларускай мовы. Белоруссия