Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваны актывіст прадпрымальніцкага руху
11:47, 28/04/2004

27 красавіка ў Горадні пакаралі арыштам Зьмітра Іваноўскага — намесьніка старшыні грамадзкага аб’яданьня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”. Суд палічыў яго актыўным удзельнікам вулічнага сходу прадпрымальнікаў 26 красавіка і прысудзіў 15 сутак арышту.

У будынак Ленінскага суду не пускалі нікога, хто прыйшоў на суд над Зьмітром Іваноўскім. А сабраліся каля трыццаці прадпрымальнікаў. Пяцёра міліцыянтаў ахоўвалі дзьверы, а насупраць увесь час дзяжурыла машына з амонаўцамі.

Міліцыянты таксама папярэдзілі, што тым больш забаронена пускаць журналістаў.

Увогуле разам з Іваноўскім дазволілі зайсьці толькі чатыром сьведкам зь ягонага боку. Сярод іх быў і намесьнік галоўнага рэдактара газэты “День” Андрэй Пачобут. Яму адразу сказалі пакінуць на вуліцы ня толькі дыктафон і фотаапарат, але і ўсе рэчы. Але гэта было яшчэ ня ўсё.

“На ўваходзе намесьнік начальнік Ленінскага РАУС капітан Хілько загадаў, каб мне зрабілі асабісты догляд. Ён патлумачыў гэта загадам судзьдзі. Мне вывернулі кішэні. На судзе, пасьля таго, як я даў паказаньні як сьведка, я спытаў у судзьдзі Натальлі Козел — ці давала яна загад мяне абшукваць? Яна вельмі зьдзівілася. Ну, а прысутны міліцыянт патлумачыў, што мой асабісты догляд — гэта патрабаваньні бясьпекі суду. Пратакол асабістага догляду складзены ня быў”, -- паведаміў Пачобут Радыё Свабода.

Нагадаем, дзесяцьцю суткамі арышту Іваноўскага пакаралі напачатку сакавіка за арганізацыю “мітынгу маўчаньня” прадпрымальнікаў. Усе 10 сутак ён галадаў за кратамі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: