Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КГБ правёў ператрус у гаражы сына Міхаіла Марыніча
13:06, 29/04/2004

28 красавіка раніцай у КГБ былі выкліканыя сыны арыштаванага былога міністра і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Міхаіла Марыніча Павал і Ігар, а пасьля размоваў зь імі сьледчыя правялі ператрус у гаражы Паўла. Паводле Паўла Марыніча, ператрус працягваўся больш за тры гадзіны і завершыўся канфіскацыяй некаторых дакумэнтаў арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якой кіраваў Міхаіла Марыніч.

Павал Марыніч паведаміў таксама Радыё Свабода пра размову адваката і бацькі са сьледчымі КГБ. Падчас гэтай размовы экс-міністар патлумачыў паходжаньне нібыта знойдзеных у яго на лецішчы 90 тысяч даляраў, двух пісталетаў і сакрэтных дакумэнтаў. Павал Марыніч паведаміў:

“Ён сказаў, што на зброі, якую ў яго знайшлі на лецішчы, няма ягоных адбіткаў пальцаў, што гэтую зброю падкінулі. Пра грошы сказаў, што гэта ягоныя асабістыя грошы. А дакумэнты — гэта архіў, які датаваны яшчэ 1997 годам”.

Удакладню, што, паводле Паўла, Міхаіл Марыніч прызнае сваім адзін газавы пісталет, а вось ад другога, баявога, адмаўляецца. Таксама Міхаіл Марыніч паведаміў сьледчым, што 15 красавіка невядомыя асобы забраліся на ягонае лецішча ў пасёлку Зацань, і, магчыма, гэта яны падкінулі баявы пісталет. Паводле Паўла Марыніча, напярэдадні бацька зьвяртаўся наконт рабаўніцтва ў міліцыю.

Адвакат Міхаіла Марыніча пацьвердзіла, што абвінавачаньне яе кліенту пакуль не прад’яўленае. Дарэчы, свайго прозьвішча адвакат прасіла не паведамляць журналістам, яна нібыта ня хоча агалоскі свайго ўдзелу ў гэтай справе. Мне ўдалося высьветліць, што раней Марыніч адмовіўся ад паслугаў дзяжурнага адваката з Кастрычніцкай юрыдычнай кансультацыі, якога першапачаткова запрасілі ў КГБ для дапамогі.

Між тым, вядомыя асобы, якія лічаць сябе добрымі знаёмымі Міхаіла Марыніча, перакананыя, што зброя, дакумэнты і грошы — толькі падстава для перасьледу Марыніча паволе палітычных матываў. Так лічаць Міхаіл Чыгір, які быў прэм’ерам ураду, дзе міністрам замежнаэканамічных сувязяў працаваў Міхаіл Марыніч. З гэтым пагаджаецца і генэрал Валер Паўлаў, які разам з Марынічам быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. Гэтыя людзі не выключаюць, што кіраўніцтва Беларусі палічыла Марыніча небясьпечнай у палітычным сэнсе фігурай, якая нібыта атрымала падтрымку ў Маскве. “Крымінальны перасьлед аўтарытэтнага чалавека — звычайны для беларускага кіраўнітва прыём барацьбы з палітычным канкурэнтам”, — заўважае, у прыватнасьці, Міхаіл Чыгір. Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: