Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прысуд «Народнай волі» пакінулі ў сіле 11:30, 29/04/2004
26 красавіка Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу рэдакцыі газеты "Народная воля", якая дамагалася адмены рашэння суда Ленінскага раёна ад 18 лютага. Тады суд часткова задаволіў зыск ТАА "Альянс-медиа" (заснавальнік газеты "Обозреватель") аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, абавязаўшы рэдакцыю выдання надрукаваць абвяржэнне артыкула Антона Кузняцова "Как "Обозреватель" Сергея Атрощенко по-бандитски обошёлся с Леонидом Левиным". Акрамя гэтага, суд абавязаў рэдакцыю пакрыць судовыя выдаткі і аплаціць паслугі адваката зыскоўцаў. Першапачаткова ТАА "Альянс-медиа" патрабаваў спагнаць з рэдакцыі яшчэ і 50 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральных стратаў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.