Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы правялі пікет ля Рады Эўропы
11:35, 29/04/2004

28 красавіка Беларуска-Эўрапейскае Задзіночаньне (БЭЗ) правяло пікет у Страсбуры з мэтай прыцягненьня ўвагі да сітуацыі са зьнікненьнямі апазыцыйных палітыкаў Беларусі. Пад час пікета каля галоўнага ўваходу ў будынак Рады Эўропы парламентарам было раздадзена каля 500 асобнікаў кнігі "Хочам ведаць праўду" на ангельскай мове. Як вядома, кніга зьмяшчае матэрыялы, прысьвечаныя зьніклым беларускім палітыкам Ю. Захаранку, В. Ганчару, А. Красоўскаму ды журналісту З. Завадзскаму. Амаль кожны дэпутат ПАРЭ атрымаў свой уласны асобнік гэтай кнігі. На агароджы Рады Эўропы пікетоўцы замацавалі плакаты з надпісамі "Стоп палітычным зьнікненьям!", "Расея спыні падтрымку Лукашэнкі!", "Спыніць кантакты з нелігітымнымі ворганамі ўлады Беларусі!".

Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу журналістаў Эўропы. Прысутнічалі здымачныя групы Euronews і некалькіх нямецкіх тэлеканалаў.

У пікеце прынялі ўдзел каля 20 чалавек - палітычныя ўцекачы, сваякі зьніклых, дэпутаты Рады Эўропы. Арганізатары сэсіі ПАРЭ запрасілі пікетоўцаў на паседжаньне, калі адбывалася абмеркаваньне й прыняцьце рэзалюцыяў па Беларусі.

Акцыя паўплывала (па словах саміх парламентароў) на прыняцьце строгага рашэньня па сітуацыі са зьнікненьнямі палітыкаў і уціску беларускай прэсы.





Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: