Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рок-канцэрт у падтрымку Беларускага ліцэю 11:59, 30/04/2004
14 траўня ў менскім клюбе "Рэактар" мае адбыцца рок-акцыя ў падтрымку Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, зачыненага ўлетку 2003 года. Канцэрт будзе складацца зь дзьвюх асноўных частак: спачатку ліцэістаў будуць вітаць такія гурты як "Zet", "Garackija", "P.L.A.N", магчыма, А. Памідораў, пасьля адбудзецца паказ фільму пра ліцэй і яго абарону, зьнятага польскім рэжысэрам Калінам, а потым і адбудзецца доўгачаканая прэзэнтацыя новага ліцэйскага дыску "Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе". Пачнецца вечарына а 18 гадзіне і скончыцца ў 22.00. Канцэртныя нумары будуць чаргавацца з гульнямі, конкурсамі, выступамі вядомых людзей, розыгрышамі кампактаў.
Дыск "Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе" зьяўляецца чарговым з сэрыі "Я люблю ліцэй". На ім сабраныя 17 кампазыцыяў у стылях: блюз, поп-рок, рок, панк, джаз, бард, эстрада. У ім прымалі ўдзел такія маладыя гурты, складзеныя зь ліцэістаў і выпускнікоў, як "The MediumTension", "Коткі сёньня на выгуле", "Trajektoryja", "[bi:p]", Андрэй Хадановіч, Павал Супаненка, Любоў Аношка і іншыя.
Уваход па квітках - 4000 р. Набыць можна на Ўправе БНФ, замовіць па тэл. 2616849, 6490888. belarus_2001@yahoo.com