Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча пратэстуе супраць затрыманьня ў Менску польскага аташэ
11:45, 30/04/2004

29 кастрычніка а палове сёмай вечара МЗС Польшчы распаўсюдзіў заяву з нагоды затрыманьня ў Менску польскага вайсковага аташэ палкоўніка Казімера Віташчыка і абвінавачаньняў, якія высунуў яму беларускі КГБ. У заяве, сярод іншага, гаворыцца, што беларускія спэцслужбы затрымалі палкоўніка Віташчыка з парушэньнем жэнэўскай канвэнцыі. “Затрыманьне польскага дыплямата ў Менску адбылося з парушэньнем міжнародных дамоўленасьцяў, якія падпісала Беларусь. Амбасадар Польшчы ў Беларусі ўжо накіраваў да менскіх уладаў пратэст ў справе затрыманьня палкоўніка Казімежа Віташчыка”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Польскае зьнешнепалітычнае ведамства інфармуе таксама, што палкоўнік Віташчык быў тэрмінова выкліканы для высьвятленьня ўсіх акалічнасьцьяў здарэньня ў Варшаву, дзе цяпер і знаходзіцца.

“Не зьвяртаючы ўвагі на камэнтары, што зьяўляюцца ў беларускіх мэдыях у гэтай справе, можна выказаць шкадаваньне, што ўсё гэта здарылася ў сытуацыі, калі Польшча і Беларусь актыўна шукаюць выйсьцяў, якія б дазволілі палепшыць двухбаковыя дачыненьні паміж нашымі краінамі і наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва, у адпаведнасьці з дэмакратычнымі нормамі і эўрапейскімі стандартамі”, – напісаў дырэктар дэпартамэнту інфармацыі польскага МЗС Багуслаў Маеўскі.

Між тым амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк таксама паведаміў Радыё Свабода, што затрыманьне польскага аташэ адбылося з парушэньнем канвэнцыяў, што датычаць дыпляматаў.

Амбасадар Паўляк зазначыў, што журналіст газэты “Во славу Родины”, якога нібыта вэрбаваў польскі дыплямат, меў добрыя кантакты з амбасадай Польшчы і нават атрымаў узнагароду за артыкул пра Польшчу, надрукаваны ў сваёй газэце.

Тадэвуш Паўляк паведаміў польскім мэдыям, што час акцыі, якую правялі беларускія спэцслужбы, абраны невыпадкова.

“Гэта адбылося ў час, калі ў Варшаве праходзіць Эўрапейскі эканамічны форум, а да далучэньня Польшчы да Эўразьвязу засталося некалькі дзён. Пэўныя колы дамагаліся таго, каб сапсаваць апошнім часам ня самы горшы клімат у польска-беларускіх дачыненьнях”, – адзначыў амбасадар Польшчы ў Менску Тадэвуш Паўляк. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: