Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд у Івацэвічах пакараў журналістку і рэдакцыю незалежнай газэты 11:35, 30/04/2004
Паводле судовага выраку, рэдакцыя рэгіянальнай “Газеты для Вас” мусіць сплаціць 400 тысяч рублёў, а карэспандэнтка гэтага выданьня Тамара Шчапёткіна — 40 тысяч рублёў на карысьць былога памочніка пракурора Бярозаўскага раёну Васіля Федчанкі.
Судовая справа тычылася артыкулаў у “Газеце для Вас” восеньню мінулага году. У іх сьцьвярджалася, што спадар Федчанка восем месяцаў не разглядаў скаргі ў пракуратуру жыхаркі вёскі Судзілавічы Сьвятланы Маргевіч. Спадарыня Маргевіч скардзілася на кіраўніцтва калгасу, якое абвінаваціла яе ў крадзяжы малака і пазбавіла месячнага заробку.
Васіль Федчанка аспрэчыў надрукаваныя ў газэце зьвесткі й запатрабаваў кампэнсаваць нанесеныя маральныя страты. Ад рэдакцыі “Газеты для Вас” спадар Федчанка жадаў атрымаць 10 мільёнаў рублёў, а ад аўтаркі артыкулу Тамары Шчапёткінай — 1 мільён. Напярэдадні разгляду справы маёмасьць рэдакцыі і карэспандэнткі выданьня была апісаная судовымі выканаўцамі, паведамляе Радыё Свабода. Белоруссия