Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 траўня - Сусветны дзень свабоды друку 11:55, 03/05/2004
3 траўня Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць імпрэзу з нагоды Сусветнага дня свабоды друку. У межах святкавання адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Шведскага ПЭН-цэнтра "За ўнёсак у свабоду слова" галоўнаму рэдактару газеты "Салідарнасць" Аляксандру Старыкевічу. Для ўручэння прэміі ў Мінск прыедзе Міжнародны сакратар Шведскага ПЭН-цэнтра Кьель Хольм.
Акрамя гэтага, на імпрэзе БАЖ плануе ўручыць свае традыцыйныя дыпломы "За адданасць прафесіі". На сустрэчу запрошаныя журналісты, лідэры дэмакратычных арганізацый Беларусі, супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Сусветны дзень свабоды друку адзначаецца штогод, пачынаючы з 1992 года, па ініцыятыве прадстаўнікоў незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. 3-га траўня ў 1991 г. у сталіцы Намібіі Віндхуку журналісты Афрыкі прынялі гэтак званую "Віндхукскую дэкларацыю", у якой заклікалі ўрады дзяржаў свету забяспечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У дэкларацыі падкрэслівалася, што найважнейшым складнікам любога дэмакратычнага грамадства з`яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса. Белоруссия