Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы замежжа падтрымалі акцыю «Мы памятаем»
13:13, 04/05/2004

Зьвяз Беларусаў замежжа (Чэхія), Беларуска -Эўрапейскае задзіночаньне (Бэльгія), Зьвяз у падтрымку дэмакратыі на Беларусі (Польша) і жонка віцэ-спікера Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Генадзя Карпенкі, які загінуў пры невядомых абставінах у 1999 годзе, Людміла Карпенка, якая атрымала палітычны прытулак у Нямеччыне, падтрымалі акцыю “Мы памятаем”. Акцыя павінна адбыцца ў Менску 7 мая, у гадавіну зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі і будзе прысьвячацца праблеме палітычных зьнікненьняў у Беларусі. Пачатак мерапрыемства ў 17:30 на Кастрычніцкай плошчы. Прапануем вашай увазе ліст у падтрымку акцыі “Мы памятаем”. Нагадаем, што гэтую акцыю падтрымала таксама Еўрапейская Кааліцыя “Свабодная Беларусь”.

Ліст у падтрымку акцыі “Мы памятаем”, якая адбудзецца на Беларусі 7 траўня 2004 года

Ад 1994 года, калі на пасаду прэзыдэнта Беларусі быў абраны Аляксандар Лукашэнка, у гісторыі краіны пачалася чорная паласа. Усе тыя пачынаньні, якія адбываліся на Беларусі пасьля развалу Савецкага Зьвязу - дэмакратызацыя, адраджэньне нацыянальнай культуры, гістарычнай памяці, эурапэйскіх традыцыяў - былі спыненыя, і краіна волей аднаго чалавека была разьвернутая ў адваротным накірунку.

У 1995 годзе ў будове Вярхоўнага Савета на загад Лукашэнкі былі брутальна зьбітыя апазыцыйныя дэпутаты парлямэнту 12-га скліканьня.

У 1996 годзе быў абраны новы Вярхоўны Савет, які праіснаваў паўгады і быў разагнаны загадам Лукашэнкі. Шмат хто з дэпутатаў 13-га скліканьня, што спрабавалі супярэчыць рэжыму, былі жорстка пакараныя. Дэпутаты В. Кудзінаў і А. Клімаў па надуманых крымінальных справах былі пасаджаны ў турму. Старшыня самай уплывовай апазыцыйнай партыі - БНФ - Зянон Пазьняк і яго намесьнік Сяргей Навумчык былі вымушаныя пакінуць Радзіму і стаць першымі палітычнымі ўцекачамі ў навейшай гісторыі Беларусі.
6 красавіка 1999 года пры загадкавых абставінах памёр адзін з лідэраў нацыі віцэ-спікэр Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Геннадзь Карпенка.

7 траўня 1999 года зьнік па дарозе да дому былы міністр унутраных справаў гэнерал Юры Захаранка.

16 верасьня 1999 года невядомымі былі зьбітыя і выкрадзеныя віцэ-спікэр ВС Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

7 ліпеня 2000 года папоўніў сьпіс зьніклых людзёў беларускі рэпарцёр расейскага тэлебачаньня Дзьмітры Завадзкі.

На пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка заяўляў, што ён адказны за ўсё, што адбываецца ў краіне. Прайшло даволі шмат часу, але дагэтуль ніхто і ніяк не адказаў за вышэйузгаданыя факты.

Таму мы, ніжэйпадпісаўшыеся, падкрэсліваем сваё нэгатыўнае стаўленьне да антынароднага рэжыму Лукашэнкі, выказваем салідарнасьць усім сілам, якія супрацьстаяць дыктатуры на Беларусі і падтрымліваюць пацярпелых ад рэпрэсій.

Будзем разам, і Беларусь стане вольнай!

Зьвяз Беларусаў замежжа (Чэхія)
Беларуска -Эўрапейскае задзіночаньне (Бэльгія)
Зьвяз у падтрымку дэмакратыі на Беларусі (Польша)
Людміла Карпенка (Нямеччына)


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: