Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Не – рэпрэсіўным дзеянням уладаў!
11:38, 04/05/2004

Беларускія ўлады ў чарговы раз пайшлі на грубае ігнараванне беларускіх і міжнародных норм арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка 2004 г. – мірнага шэсця беларускіх грамадзян у трагічную дату нашай гісторыі – асуджаны на 10 сутак арышту Алесь Міхалевіч, сустаршыня Асамблеі дэпутатаў мясцовых Саветаў, намеснік старшыні партыі БНФ, вялізны штраф у 225 базавых велічынь накладзены на Людмілу Гразнову – праваабаронцу, члена Палітсавета АГП, асуджаны на 7 сутак арышту актывіст АГП Андрэй Козел. Гэта рэальныя крокі па “стабілізацыі” і “згодзе” ў грамадстве з боку беларускіх уладаў дзеля “моцнай і квітнеючай” Беларусі.

Удзельнікі і эксперты Асамблеі дэпутатаў мясцовых Саветаў выказваюць пратэст супраць рэпрэсіўных дзеянняў уладаў, патрабуюць спынення пераследу за грамадскую дзейнасць актывістаў дэмакратычнага руху Беларусі і адмену драконаўскіх прысудаў за арганізацыю і ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”.

Кіраўніцтва краіны ў рэшце рэшт павінна зразумець, што яе рэпрэсіўныя дзеянні толькі аддаляюць Беларусь ад аб’яднанай цывілізаванай Еўропы, паглыбляюць самаізаляцыю дзяржавы.

Марат Афанасьеў, дэпутат Жлобінскага гарсавета
Васіль Бычок, дэпутат Маркаўскага с/с
Леанід Гаравы, дэпутат Гарадоцкага райсавета
Сяргей Антусевіч, дэпутат Гарадзенскага гарсавета
Вольга Галубовіч, дэпутат Свіслацкага п/с
Юрась Глушакоў, дэпутат Гомельскага гарсавета
Юрась Губарэвіч, дэпутат Белаазёрскага гарсавета
Аляксандр Зарэмбюк, дэпутат Мастоўскага райсавета
Юрась Зянковіч, дэпутат Мінскага райсавета і Ждановіцкага п/с
Уладзімір Малей, дэпутат Маларыцкага райсавета
Яўген Пракурат, дэпутат Бярозаўскага райсавета
Іван Шэга, дэпутат Слонімскага райсавета
Андрэй Клікуноў, магістр дзяржаўнага кіравання
Віталь Макаранка, магістр дзяржаўнага кіравання
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: