Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
США и Евросоюз солидарны в поддержке свободы слова в Беларуси 16:57, 04/05/2004
Посол Соединенных Штатов Америки в Беларуси Джордж Крол выступил 4 мая с заявлением, в котором подчеркнул приверженность США поддержке стремления Европейского Союза содействовать росту и независимости печатных, электронных и телевизионных средств в этом регионе. Посол подчеркнул, что в подтверждение общности их целей он присоединился к послам стран Евросоюза, чтобы на встрече с сотрудниками «Белорусской деловой газеты», прошедшей 3 мая, выразить солидарность с целями независимой белорусской прессы. США полностью разделяют позицию послов государств Европейского Союза по дальнейшей поддержке свободы слова и выражения в Беларуси. Предлагаем Вашему вниманию текст заявления.
4 мая 2004 г. Мiнск, Беларусь
Як прадстаўнiк урада Злучаных Штатаў Амерыкi, я б хацеў падкрэслiць прыхiльнасць маёй краiны падтрымцы iмкнення Еўрасаюза садзейнiчаць росту i незалежнасцi друкаваных, электронных i тэлевiзiйных сродкаў масавай iнфармацыi ў гэтым регiёне.
У пацверджанне агульнасцi нашых мэтаў я далучыўся да паслоў дзяржаў Еўрасаюза, каб на сустрэчы з супрацоўнiкамi “Белорусской деловой газеты”, што адбылася 3 мая, выказаць салiдарнасць з мэтамi незалежнай беларускай прэсы. ЗША цалкам падзяляюць пазiцыю паслоў дзяржаў Еўрапейскага Саюза па далейшай падтрымцы свабоды слова i выказванняў на Беларусi.
Злучаныя Штаты таксама далучаюцца да думак, што былi выказаныя ў прэс-рэлiзе Амбасады Францыi ад 3 мая. Мы яшчэ раз звяртаем увагу на выказаную ў заяве занепакоенасць паслоў еўрапейскiх дзяржаў адносна пагаршэння сiтуацыi, у якой апынулiся друкаваныя сродкi масавай iнфармацыi на Беларусi. Злучаныя Штаты таксама падкрэслiваюць занепакоенасць еўрапейскiх паслоў адносна росту абмежаванняў на права грамадзян Беларусi атрымлiваць рознабаковую iнфармацыю аб падзеях у краiне.
На працягу апошнiх чатырох месяцаў сама меней пяць беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi спынiлi выхад. Цалкам паказальным у гэтым плане з’яўляецца прыклад “Белорусской деловой газеты”, выхад якой быў прыпынены на тры месяцы. Мы неаднаразова, але беспаспяхова спрабавалi абмеркаваць з беларускiмi ўладамi гэтую самотную сiтуацыю.
Пад час сустрэчы ў “Белорусской деловой газете” 3 мая я заклiкаў усix прысутных мiнутай маўчання ўшанаваць памяць тых, хто пацярпеў альбо загiнуў на службе ў праўды. Калi б не гераiчныя намаганнi рэдактараў i журналiстаў, якiя адмаўляюцца маўчаць перад тварам пераследванняў, свет нiколi б не пазнаў усix выгад дэмакратыi. Белоруссия