Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партыя БНФ атрымала дазвол на патруляваньне Курапатаў 11:54, 06/05/2004
Бараўлянскі сельскі выканаўчы камітэт даў дазвол на стварэньне дружыны для патруляваньня ўрочышча Курапаты. З такой прапановай да бараўлянскіх уладаў яшчэ ў сакавіку зьвярнулася Менская абласная арганізацыя Партыі БНФ. Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, у дружыну ўвойдзе больш за 100 чалавек, кіраўніком прызначаны сябра Сойму Ўладзімір Кішкурна. “Зараз абаронцы Курапатаў будуць мець афіцыйны статус. Мы плянуем наладзіць дзяжурства. Дружыньнікі будуць мець права прыцягнуць да адказнасьці і скласьці пратакол на парушальнікаў заканадаўства”, – кажа Юрась Зянковіч, в. а. старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.