Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьледчыя КГБ мусяць выставіць абвінавачаньні альбо вызваліць Марыніча
16:05, 06/05/2004, Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Ён знаходзіцца пад вартай дзясяты дзень. Былы беларускі амбасадар у шэрагу краінаў і міністар падазраецца ў незаконным захоўваньні зброі і сакрэтных дакумэнтаў. Таксама ў ягонай крымінальнай справе фігуруюць 90 тысяч даляраў, частка якіх нібыта фальшывыя. Чаго варта чакаць сёньня ад сьледчых КГБ адносна Міхаіла Марыніча?

Зь Міхаілам Марынічам учора ў ізалятары КГБ двойчы сустракалася адвакат Вера Страмкоўская, вядомы ў Беларусі адмысловец у абароне палітычных вязьняў. Але пакуль Вера Страмкоўская ўстрымліваецца ад камэнтароў, спасылаючыся на тое, што абвінавачаньне дагэтуль не было прад’яўленае. У тым, што яно зьявіцца, мала хто сумняецца, яна таксама. Апазыцыянэры і сваякі Марыніча кажуць пра палітычны матыў ягонага перасьледу, указваючы на тое, што ён заставаўся патэнцыйным кандыдатам на будучых прэзыдэнцкіх выбарах, бо нібыта атрымаў падтрымку ў Маскве.

Але прадстаўнікі КГБ палітычныя матывы абвяргаць. Націск робіцца на наступных складніках крымінальнай справы: баявы пісталет, нібыта знойдзены ў загарадным доме Марыніча, гэта дакумэнты з грыфам “сакрэтна”, якія ён захоўваў у гаражы сына і фальшывыя даляры. Паказальна, што колькасьць гэтых фальшывых банкнотаў усё павялічваецца. Аляксандар Базанаў з КГБ днямі заявіў, што з 90 тысяч фальшывыя былі 50 тысяч.

Назіральнікі лічаць, што размовы пра фальшывыя даляры спачатку былі разьлічаныя толькі на электарат, ніякай судовай пэрспэктывы яны ня маюць. Бо калі Марынічу падкінуць гэтыя фальшыўкі, прыйдзецца даказваць, што ён іх альбо сам вырабляў, альбо сьвядома распаўсюджваў. У тое, што Марыніч гэтым займаўся ніхто не паверыць.

Складанасьці ў сьледзтва могуць узьнікнуць і з так званымі сакрэтнымі дакумэнтамі. Дапушчальна, што ў былога міністра і амбасадара дома можа апынуцца нейкі важны дакумэнт, але юрыдычная адказнасьць наступае за яго перадачу зацікаўленым асобам. Даказаць гэта будзе цяжка, тым больш даказаць, што гэта нанесла страты дзяржаве. Праўда, апошні ўказ Аляксандра Лукашэнкі адносна дзяржаўных сакрэтаў пашырае магчымасьці сьледчых, і ўсё ж малаверагодна, каб людзі паверылі, што Марыніч — рэзыдэнт нейкай замежнай выведкі.

Застаецца больш-меньш адна пэўная рэч — зброя. Нібыта ў Марыніча ў загарадным доме знайшлі баявы пісталет. Адвакат сьцьвярджае, што на ім няма адбіткаў пальцаў Марыніча, і ён увогуле адмаўляецца ад гэтай зброі, і ўсё ж такі рэчавы доказ можа пацягнуць прынамсі на пару гадоў абмежаваньня волі, альбо нават на шэсьць гадоў зьняволеньня. Дасьведчаныя людзі ня думаюць, што беларускі суд будзе зьвяртаць увагу на такія працэсуальныя “дробязі” як тое, што сьведкамі выемкі пісталета з дому Марыніча былі не суседзі, а супрацоўнікі КГБ. Да таго ж працэс напэўна будзе закрыты — наяўнасьць зброі і дзяржаўных сакрэтаў у справе наводзяць на такое меркаваньне.

Шанцы на вызваленьне Марыніча ўжо сёньня адмыслоўцы разглядаюць як вельмі малыя. Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: