Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камітэт міністраў Рады Еўропы абмяркуе рэзалюцыі па Беларусі
12:07, 06/05/2004

Ухваленыя ПАРЭ рэзалюцыі й рэкамэндацыі з патрабаваньнем адстаўкі генпракурора Беларусі Віктара Шэймана, правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня справаў зьніклых і судовых працэсаў над датычнымі да гэтых зьнікненьняў беларускімі чыноўнікамі скіраваныя ў выканаўчы орган Рады Эўропы — камітэт міністраў, паведамляе Радыё Свабода.

Тыдзень таму Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заслухала даклады Хрыстаса Пургурыдэса ды ўхваліла рэкамэндацыі камітэту міністраў наконт санкцыяў супраць Беларусі. Як паведаміла супрацоўніца сакратарыяту гэтага камітэту, вырашана, што беларускае пытаньне будзе разгледжанае на адным з паседжаньняў камітэту міністраў праз два тыдні:

“Я якраз рыхтую запісы для парадку дня наступнага паседжаньня намесьнікаў міністраў, якое адбудзецца 19 траўня. Што мы бачым у гэтых запісах наконт Беларусі, дык гэта тое, што намесьнікі разгледзяць рэзалюцыю ды рэкамэндацыі. Яны будуць прымаць рашэньне аб тым, каб зьвярнуць увагу сваіх урадаў на гэтыя рэкамэндацыі. І яны, напэўна, папросяць групу дакладчыкаў падрыхтаваць праект адказу, каб яго прыняць”.

Калі ўсё гэта будзе зроблена, распачнецца этап рэалізацыі тых рэкамэндацыяў, якія ўхваліла тыдзень таму ПАРЭ. Рэкамэндацыі аб санкцыях супраць Беларусі павінны прайсьці праз камітэт міністраў Рады Эўропы ды нацыянальныя ўрады да супольных органаў Эўразьвязу, толькі тады яны набудуць канкрэтныя абрысы.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: