Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт спыняе дзейнасьць
11:20, 07/05/2004, фото ByMedia.net

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт спыніў сваю фінансавую дзейнасьць, а з панядзелка спыніцца адукацыйны працэс. Гэтыя дзеяньні кіраўніцтва ЭГУ выкліканыя тым, што Міністэрства адукацыі не падоўжыла навучальнай установе ліцэнзіі на права далейшай працы. Выкладчыцкі калектыў унівэрсытэту заяўляе, што гэткім чынам міжнароднаму іміджу Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту будзе спрычыненая істотная шкода, а студэнты намерваюцца абараняць Alma Mаter і адстойваць сваё права на навучаньне, передае Радыё Свабода.

Згодна з прэзыдэнцкім дэкрэтам да 1 траўня Міністэрства адукацыі мусіла завершыць пераліцэнзаваньне ўсіх навучальных установаў краіны. Аднак па завяршэньні гэтага тэрміну Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт не атрымаў афіцыйнага паведамленьня ні пра падаўжэньне, ні пра закрыцьцё ліцэнзіі. А бяз гэтага дакумэнту ўсялякая дзейнасьць незаконная, — кажа дэкан факультэту права Ала Сакалова.

“Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт апынуўся ў экстрэмальнай сытуацыі: на ўсе пытаньні, якія мы накіроўвалі ў Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, Дзяржкантроль, — што мы вельмі заклапочаныя такім становішчам, што парушаныя ўсе ўсталяваныя заканадаўствам нормы — афіцыйныя структуры маўчаць, а студэнты чакаюць нейкага рашэньня. Гэта тысяча студэнтаў, 250 выкладчыкаў і дзьве тысячы бацькоў знаходзяцца вось у такім стане, абсалютна незразумелым і абсалютна трывожным”, -- паведаміла Сакалова.

Паводле прарэктара ўнівэрсытэту Ўладзімера Дунаева, супраць навучальнай установы ўлады выкарыстоўваюць таксама іншыя сродкі ціску. Да прыкладу, адміністрацыя прэзыдэнта заблякавала грошы на навучаньне, дасланыя эўрапейскімі грантадаўцамі. У абарону ЭГУ выступіла Рада міністраў Эўразьвязу, якая накіравала найвышэйшым уладам Беларусі ліст пратэсту.

Ва ўнівэрсытэце ж перакананыя, што цяперашнія падзеі зьвязаныя са спробай вышэйшых уладаў зьняць з пасады рэктара ЭГУ, прафэсара Анатоля Міхайлава. Нагадаю, што пакінуць кіраўнічую пасаду ВНУ спадару Міхайлаву яшчэ ў пачатку году прапанаваў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. Тады ў абарону ўнівэрсытэту выступілі амбасадары шэрагу эўрапейскіх краінаў.Цяпер кіраўніцтва ўнівэрсытэту шукае магчымасьці выйсьця са складанага становішча і не выключае, што будзе зьвяртацца ў гаспадарчы суд.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: