Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Міхалевіч выйшаў на волю
12:52, 07/05/2004

Сёньня а 9 гадзіне раніцы, пасьля 10 сутак зьняволеньня быў адпушчаны Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ, заяўнік “Чарнобыльскага Шляху -2004”. 27 красавіка яму прысудзілі 10 сутак арышту за парушэньне парадку й арганізацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў падчас “Чарнобыльскага шляху-2004”. Каля сьценаў спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вул. Акрэсьціна, дзе адбываў пакараньне палітвязень, сабраліся яго сябры і паплечнікі.

Сярод прысутных былі намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфер, старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, сябра палітсавету АГП Людміла Гразнова, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Прысутныя сустрэлі Алеся Міхалевіча апляскамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”.

Па словах Міхалевіча адміністрацыя спэцпрыёмніку ставілася да яго даволі добра. У камэры было ўсяго чатыры чалавека.“Усе зьняволеныя вельмі ўдзячныя “палітычным”, бо зь іх зьяўленьнем на Акрэсьціна сталі карміць два разы, нават пачалі даваць катлеты,” – кажа Міхалевіч.

У няволі палітвязьня наведаў прадстаўнік Чэскай Рэспублікі Уладзімір Румл. Сустрэча з амбасадарам адбылася у кабінеце начальніка спэцпрыёмніка, які таксама прысутнічаў падчас размовы. “Спадар Румл выказаў мне сваю падтрымку. Ён ніяк не мог зразумець, чаму я тут апынуўся, і ў чым была мая віна,” – кажа Міхалевіч.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: