Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 78 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пяць гадоў надзеяў, сьлёз і змаганьняў
15:48, 07/05/2004, Генадзь Кесьнер, «Радыё Рацыя»

7 траўня спаўняецца пяць гадоў з моманту зьнікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі гэнэрала Юрыя Захаранкі. Апрача яго, у 1999 годзе пазьней зьніклі выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктар Ганчар, яго сябра прадпрымальнік Анатоль Красоўскі, а ў ліпені 2000га – апэратар ГРТ Зьміцер Завадзкі. На Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўвечары ў пятніцу зьбіраюцца неабыякавыя людзі, якія жадаюць ведаць праўду аб тым, што здарылася зь вядомымі ў Беларусі асобамі.

Роўна пяць гадоў таму генэрал Юры Захаранка, былы міністар унутраных справаў Беларусі, вядомы грамадзкі дзеяч, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, літаральна некалькі соцень мэтраў не дайшоў да свайго дому. Пасьля таго, як гэнэрал прыпаркаваў сваю машыну, яго выкралі невядомыя асобы. З таго часу пра лёс Юрыя Захаранкі нічога невядома.

Ужо пять гадоў на вуліцах Менску й іншых гарадоў выходзяць людзі, каб нагадаць сваім суайчыньнікам аб тым, што ў нашай краіне зьнікаюць апанэнты дзейнае ўлады. Такая ж акцыя праводзіцца ў пятніцу на Кастрычніцкай плошчы. Сярод арганізатараў акцыі – жонка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская.

- Гэтыя пяць год немагчыма сабе ўявіць. Гэта пяць год нашых надзеяў, нашых сьлёз, нашых змаганьняў. Мы напісалі зварот ад імя нашай грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” да грамадзян нашае краіны. Гэты зварот падпісалі жонка й дзеці Юрыя Захаранкі. На жаль, яны сёньня ня могуць быць з намі, але мы разам зьвяртаемся да грамадзян нашае краіны. Мы гаворым аб тым, што мы памятаем. Мы памятаем аб тым, што адбылося пяць гадоў таму. Мы памятаем тых, хто вінаваты ў гэтым. Мы памятаем тых, хто змагаўся й змагаецца за нашу свабоду, за лепшае жыцьцё для ўсіх грамадзян нашае краіны. Мы памятаем Юр’я Захаранку, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага. І мы павінныя паказаць гэтай уладзе, якая перайшла ўжо маральныя межы, што мы не баімся, што мы будзем змагацца за памяць нашых блізкіх. Мы будзем змагацца за лепшую долю для нашых блізкіх, суседзяў, знаёмых, сяброў, для ўсяго беларускага народа, які заслугоўвае лепшае жыцьцё й лепшую ўладу. Таму мы хацелі б сёньня сказаць і паказаць, што мы памятаем!

Паводле словаў Ірыны Красоўскай, цяпер адчуваецца істотная падтрымка ў справах зьніклых і з боку міжнароднае супольнасьці, і з боку беларусаў.

- Што да міжнароднае супольнасьці, то ўсе маглі пабачыць, калі амаль адзінагалосна была прынятая справаздача й рэзалюцыя па дакладзе Пургурыдэса ў Радзе Эўропы. Таксама рэзалюцыя ААН, прынятая ў мінулым месяцы. Гэта акурат сьведчыць аб той шырокай падтрымцы, якая йдзе з боку міжнароднае супольнасьці. Таксама канфэрэнцыі ў Рызе, у Браціславе. Таксама мой выступ у Кангрэсе ЗША, падтрымка ад грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі ЗША, гэта паказала зьнешнюю падтрымку, якая ў нас ёсьць. Што датычыць унутранае падтрымкі, то таксама людзі памятаюць аб тым, што адбылося, і пакуль гэтая памяць жыве, то, я мяркую, гэтыя ўлады павінныя таксама зьвяртаць на гэта ўвагу. Таму што да мяне зьвярталіся незнаёмыя людзі, якіх я ня ведаю, і яны казалі: калі ўбачыш Пургурыдэса, перадай нашае вялікае дзякуй, таму што ён такі мужны чалавек, што не збаяўся сказаць, што насамрэч адбываецца ў краіне.

Ірына Красоўская верыць: праўды аб тым, што здарылася са зьніклымі, чакаць засталося нядоўга.

- Засталося чакаць меней, чымся мы чакалі. Таму што мы пяць гадоў ішлі да таго, каб была прынятая тая рэзалюцыя, якая расставіла ўсе кропкі, і праблема зараз у тым, як гэта зьдзейсьніць. Я ўпэўненая, што Рада Эўропы зьбіраецца зрабіць рэальныя крокі дзеля высьвятленьня абставінаў. І кабінэт міністраў Рады Эўропы праз два тыдні павінен прыняць рашэньне па гэтым пытаньні.

Акцыя “Мы памятаем” пачынаецца а 17.30 на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры беларускае сталіцы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: оперативно вызов врача медслужба