Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гаспадарчы суд адхіліў пазоў жаночага аб`яднаньня да райвыканкаму 11:40, 10/05/2004
Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці ня задаволіў пазоў грамадзкага жаночага аб`яднаньня “Ініцыятыва” да Гомельскага райвыканкаму. Жаночае аб`яднаньне дамагалася ў судзе адмены рашэньня Гомельскага райвыканкаму. Апошні дазволіў, а потым у адмысловым рашэньні адмовіўся ўзгадніць новую юрыдычную адрэсу жаночай “Ініцыятыве” ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна.
Гаспадарчы суд доўгі час ня прымаў рашэньне. Судзьдзя Валянціна Пугачова тлумачыла пазоўцам, што ня можа гэта зрабіць. У Жыльлёвым кодэксе ня сказана дакладна пра разьмяшчэньне юрыдычных адрэсаў у жылых памяшканьнях. Судзьдзя накіравала запыт у «палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу», але адтуль адказалі, што гэта ня іхная кампэтэнцыя. Атрымаўшы такі адказ, судзьдзя Валянціна Пугачова адхіліла пазоў жаночай “Ініцыятывы”.
“Рашэньне судзьдзі Пугачовай – яшчэ адно пацьверджаньне таго, што дзяржава і надалей ня зьбіраецца выконваць патрабаваньні аўтарытэтных міжнародных арганізацыяў у справе забесьпячэньня ў краіне правоў чалавека”, -- паведаміла Радыё Свабода кіраўнік жаночага аб`яднаньня Галіна Скараход.
Адсутнасьць юрыдычнай адрэсы пагражае жаночай арганізацыі закрыцьцём. Белоруссия