Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На помніку Ўладзімеру Караткевічу ў Віцебску намалявалі свастыку
17:24, 10/05/2004, Радыё Свабода

Чыноўнікі з гарвыканкаму лічаць, што гэта звычайнае хуліганства несьвядомых падлеткаў. Прадстаўнікі літаратурнага ды мастацкага асяродку не выключаюць, што гэты ўчынак мае палітычны характар ды зьвязаны зь дзейнасьцю ў Віцебску фашыстоўскай арганізацыі РНЕ.

Сёньня ніхто ня можа сказаць дакладна, калі на помніку Ўладзімеру Караткевічу, што стаіць у сквэры каля плошчы Леніна, зьявілася выява свастыкі ды яшчэ колькі нецэнзурных словаў, напісаных сіняй фарбай. Першыя тэлефонныя званкі са скаргамі грамадзянаў прагучалі ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі сёньня зранку. Разам зь міліцыянтамі на месцы здарэньня зьявіўся і супрацоўнік аддзелу культуры гарвыканкаму Яўген Клемянцёнак, які напачатку нават адмаўляўся камэнтаваць гэты факт, як, на ягоную думку, надта дробязны ды нязначны.

Больш насьцярожана да гэтага факту паставіліся віцебскія літаратары ды сябры Таварыства беларускай мовы, у тым ліку супрацоўніца Віцебскай абласной управы аховы помнікаў Ніна Сулецкая:

“Ведаеце, калі там намалявалі свастыку, гэта ўжо іншае — гэта ўжо ня толькі абраза помніка, але й прапаганда фашыстоўскіх сымбаляў, фашыстоўскае ідэалёгіі. І гэта ўжо артыкул Крымінальнага кодэксу!”.

Спадарыня Сулецкая згадала выпадак, калі за бойку са студэнтамі-замежнікамі асудзілі чатырох віцяблянаў, адзін зь якіх прызнаў сябе сябром мясцовай арганізацыі РНЕ. Ці мае дачыненьне РНЕ да апошняга здарэньня з помнікам Караткевічу, будуць высьвятляць сьледчыя. Але хіба ў тым выпадку, калі паводле гэтага факту будзе заведзеная крымінальная або адміністрацыйная справа. Пра гэта будзе вядома толькі заўтра.

Дарэчы, падобная крымінальная справа, заведзеная паводле факту пашкоджаньня помніка Ўладзімеру Караткевічу ў Воршы, так і ня скончылася станоўчым вынікам: злодзеяў, якія скралі шыльду зь вершаванымі радкамі пісьменьніка, дагэтуль не знайшлі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: