Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перамовы паміж польскімі і беларускімі сацыя-дэмакратамі
15:31, 10/05/2004

Па запрашэнню кіраўніцтва Саюза Левых Дэмакратаў Польшчы каардынатар Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, першы намеснік Алесь Арастовіч і член Прэзідыума Выканаўчага Бюро партыі Юрый Маркоўскі наведалі польскі горад Уладаву ў Люблінскім ваяводстве. Там адбывалася ўрачыстая прэзентацыя пачатку выбарчай кампаніі па выбарах ў Еўрапарламент, што стала актуальным з моманту ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскі Саюз. 9 мая паміж суседнімі гарадамі Уладава і Губін быў арганізаваны тэлемост, у якім бралі ўдзел кіраўнікі СЛД і Уніі Працы, а таксама беларускія госці. Усё гэта адбывалася пры актыўным удзеле шматлікіх польскіх выбаршчыкаў. Пры гэтым лідэр СЛД Кшыштаф Янік (Krzysztof Janik) у сваім выступе заявіў, што ён упэўнены ў тым, што беларускія сацыял-дэмакраты прывядуць Беларусь ў Еўрапейскі Саюз.

Падчас знаходжання ў Польшчы адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі БСДП (НГ) і кіраўнікамі і лідэрамі СЛД Маршалкам Сейму Юзафам Олексы (J?zef Oleksy) , Маршалкам Сенату Лонгінам Пастусякам (Longin Pastusiak), Марэкам Дэдухам (Marek Dyduch), Тадэушам Івіньскім (Tadeusz Iwi?ski), ваяводам Анджэем Куроўскім (Andrzej Kurowski), а таксама Ізабэлай Яруга-Навацкай (Izabela Jaruga-Nowacka) (Унія Працы). Былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж польскімі і беларускімі сацыял-дэмакратамі ва ўмовах набліжэння краін Еўрасаюза да Беларусі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: