Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь павінна быць у Аб’яднанай Еўропе 15:26, 11/05/2004
У дзень уступленьня новых краін у Эўрапейскі З`вяз Эўрапарляментам ў Брусель былі запрошаны на ўрачыстае святкаваньне актывісты беларускай палітычнай эміграцыі Бельгіі. У той дзень шмат людзей з розных краін наведала Эўрапарлямент, каб пазнаеміцца з экспазыцыямі краін новай Эўропы. Беларусаў ўразіла, што з краін былога Савецкага Саюза на гэтай экспазыцыі была прадстаўлена толькі Беларусь. Прадстаўлена буклетамі міжнародных прафсаюзаў на пяці мовах, дзе падрабязна напісана пра рэпрэссіі рэжыма Лукашенкі супраць свабодных прафсаюзаў, пераслед і арышты актывістаў палітычнай апазыцыі, а асобная старонка была прысвечана зьніклым беларускім дзеячам. “Вельмі прыемна было чуць ад дэпутатаў розных краін Эўропы, што беларускі народ - моцны народ, Лукашэнка ня вечны, а будучыня Беларусі - гэта вяртаньне ў сям`ю эўрапейскіх народаў”, -- паведамілі прэс-цэнтру Хартыі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі І.Лазарчук і А.Васілеўскі. Яны даслалі фотаздымкі з экспазыцыі ў Эўрапарляманце, бо лічаць, што “каштоўнасьць іх у тым, што будучыню Беларусі прадстаўнікі Эўрапарлямента бачаць у Аб`яднанай Эўропе”.