Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд апраўдаў карэспандэнта радыё «Свабода» 11:40, 11/05/2004
Наваполацкім гарадскім судом спыненая вытворчасьць справы Вінцэнта Мудрова – карэспандэнта Беларускай службы радыё “Свабода” і удзельніка акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. Адміністратыўная справа Вінцэнта Мудрова спыненая ў сувязі з тым, што ў яго дзеяньнях суд не ўгледзеў складу правапарушэньня, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
11 траўня ў 9.00 у Наваполацкім гарадскім судзе пачаліся суды над удзельнікамі акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі.
Першая справу, якую разгледзеў суд была адміністратыўная справа Аляксандра Цярэнцьева. Наваполацкі гарадскі суд апраўдаў Цярэнцьева Аляксандра ў сувязі з адсутнасьцю ў яго дзеяньнях складу правапарушэньня.
Нагадаем, што акцыя адбылася 7 траўня ў Наваполацку на плошчы Будаўнікоў. Удзельнікі акцыі выйшлі на плошчу з партрэтамі зьніклых грамадскіх дзеячоў. У той дзень затрымалі 9 чалавек, у адносінах 8 былі складзены пратаколы па Арт167.-1. Ч.1 – удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Минск, Белоруссия