Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заплянаваны на 14 траўня рок-канцэрт салідарнасьці зь Беларускім ліцэем аказаўся сарваны. Дырэктар клюбу “Рэактар” Аляксей Кучко за тры дні да акцыі паведаміў, што канцэрт з праграмы здымае, не падаўшы ніякіх зразумелых прычынаў, паведамляе прэс-служба Ліцэйскага вучнёўскага самакіраваньня.
На заклік арганізатараў канцэрту – Ліцэйскага вучнёўскага самакіраваньня – далучыцца да акцыі адгукнуліся многія беларускія рок-каманды, музыкі, журналісты. На канцэрце мелі выступіць перадусім ліцэісты з прэзэнтацыяй уласнага музычнага дыску пад назовам “Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе”. Гурты Zet, Garadzkija, Pomidoroff, Indigo і іншыя пагадзіліся выступіць на канцэрце дабрачынна. Ліцэісты даслалі запрашэньні іншаземным амбасадарам, вядомым пісьменьнікам, навукоўцам – усім, хто дапамагаў і дапамагае ліцэю. Дзякуючы журналістам і моладзевым ініцыятывам рэкляма канцэрту зьявілася ў вядучых беларускіх СМІ.
Беларускі ліцэй дзякуе ўсім за падтрымку і абяцае, што канцэрт абавязкова адбудзецца, але пазьней і ў іншым месцы. Минск, Белоруссия ddddd