Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява Беларускай асацыяцыі журналістаў
16:14, 12/05/2004

11 траўня у Гродна супрацоўнікі КДБ забралі кампутарную тэхніку, на якой працавалі журналісты газеты “День”, а таксама матэрыялы чарговага нумару газеты. Гэтыя дзеянні сталіся чарговым звяном у ланцугу рэпрэсіўных захадаў супраць незалежнага выдання. Як вядома, яшчэ 7-га красавіка супрацоўнікі міліцыі арыштавалі ўвесь наклад 11-га нумару газеты “День”. Разбіральніцтва па гэтай справе працягваецца да сёння. 4800 асобнікаў газеты па-ранейшаму знаходзяцца пад арыштам. Падставай для прэтэнзій да рэдактара Міколы Маркевіча стала апублікаванне ў згаданым нумары газеты выказванняў гарадзенскага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага, у чым міліцыя ўгледзела заклік да правядзення несанкцыянаваных масавых дзеянняў. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” расцэньвае дзеянні сілавых структур у дачыненні да рэдакцыі газеты “День” як акты палітычнай цэнзуры. Па сутнасці, міліцыя і КДБ ператвараюцца ў органы палітычнага вышуку і барацьбы з ішнадумствам.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” патрабуе ад праваахоўных органаў зняць арышт з накладу 11-га нумару газеты “День”, вярнуць забраныя у часе ператрусу абсталяванне і матэрыялы, спыніць умяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць рэдакцыі.

Мы заклікаем супрацоўнікаў сілавых структур дакладна выконваць нормы Канстытуцыі, абараняць правы і законыя інтарэсы грамадства, у шэрагу якіх адным з найважнейшых з’яўляецца права на свабоднае атрымане і распаўсюд інфармацыі.

Прынята на паседжанні
Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 12-га траўня 2004 г.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: