Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўракамісія выключыла Беларусь з праграмы «Новае суседзтва»
11:08, 13/05/2004

Еўрапейская камісія прадставіла стратэгію пабудовы дачыненьняў з новымі суседзямі “на ўсходзе і захадзе”. Дакумэнт павінен быць фармальна ўхвалены на саміце Еўразьвязу ў ліпені. Адзначаецца, што Еўразьвяз будзе шчыльна супрацоўнічаць з Украінай, Малдовай, зь іншымі краінамі, рэкамэндавана будаваць бліжэйшыя дачыненьні з краінамі Паўднёвага Каўказу – Грузіяй Армэніяй, Азэрбайджанам, але ў дакумэнце адзначана, што няма спадзяваньня на больш блізкія кантакты зь Беларусьсю пры цяперашняй уладзе. Камісар у справах пашырэньня Еўразьвязу і палітыкі эўрапейскага суседзтва Гюнтэр Фэрхойгэн пракаментаваў Радыё Свабода гэтую падзею: “Мне шкада гаварыць што сытуацыя ў Беларусі вельмі змрочная. Да гэтага часу мы не супрацоўнічаем з урадам гэтай краіны, мы ня маем так званых кантрактных дачыненьняў альбо дыялёгу. Я лічу, што ў цяперашняй сытуацыі немагчыма абмеркаваць зь Беларусьсю нейкі плян дзеяньняў. Так што мы пакуль на пачатковым этапе, мы павінны абмеркаваць спосабы падтрымкі ініцыятываў, якія б давялі да палітычных рэформаў і палітычных зьменаў у Беларусі”, -- заявіў Гюнтэр Фэрхойгэн.

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Агто Лаб’якас больш канкрэтна гаворыць пра плян, прадстаўлены Еўракамісіяй.

-- Што за дакумэнт быў прыняты і як ён датычыць Беларусі? Якія дакладныя фармулёўкі, і як было прынятае гэтае рашэньне?”

-- Трэба быць карэктным – фармальна кажучы, сёньня не было прынятае рашэньне. Еўракамісія проста прыняла дакумэнт з апісаньнем стратэгіі што да палітыкі "Новага суседзтва", які цяпер павінен быць ухвалены 25 краінамі – сябрамі Еўразьвязу. Але ясна, што хутчэй за ўсё краіны-сябры ЕЗ прымуць гэты дакумэнт. Гэта наступны крок.

Дакумэнт тлумачыць стратэгію што да палітыкі “Новага суседзтва” і таксама досыць ясна дае зразумець, што шэраг краінаў, зь якімі Еўразьвяз ужо мае працоўныя дамоўленасьці, у тым ліку Малдова і Ўкраіна, атрымаюць так званы плян дзеяньня да павышэньня інтэнсіўнасьці стасункаў паміж гэтымі краінамі й Еўрапейскім Зьвязам.

Беларусь магла б быць выдатным кандыдатам, каб таксама атрымаць такі плян дзеяньня (гэта было вельмі ясна), калі б не аўтарытарны ўрад, дзякуючы якому Еўракамісія дыскваліфікуе Беларусь зь ліку краінаў, зь якімі Еўразьвяз хацеў бы падпісваць нейкія дамовы.

Пакуль у Менску не адбудуцца пэўныя зьмены, ня будзе і ніякага падключэньня Беларусі да палітыкі “Новага суседзтва”.

-- Ці спрабаваў афіцыйны Менск паўплываць на гэтае рашэньне?

--Гэта вельмі цяжка сказаць, бо паміж Брусэлем і Менскам няма фармальных кантактаў. І калі беларускія ўрадоўцы спрабавалі ўчыніць уплыў на нешта, то гэта, напэўна, адбывалася на досыць нефармальным узроўні. Але дакладна вядома, што ўрад Польшчы, якая мяжуе зь Беларусьсю, трохі незадаволены гэтым бескампрамісным падыходам, што прыняла Еўракамісія ў дачыненьні да Беларусі. Польшча выказала нязгоду, але гэта ня быў фармальны пратэст. Старшыня місіі Фэрхойген сказаў, што ён быў у кантакце з польскім урадам. І ён сказаў, што польскі ўрад цалкам і поўнасьцю падзяляе апінію Еўракамісіі, сутнасьць якой – пакуль ня будзе зьменаў у Менску, ня будзе і фармальных перамоваў з ЭЗ.

-- Што гэта азначае ў пляне фінансавай, гуманітарнай дапамогі, супольных праграмаў?”

-- Наколькі я магу бачыць, адзіная форма дапамогі, якая прыходзіць з Еўразьвязу ў Беларусь – гэта не каардынаваная гуманітарная дапамога, якая дасягае Беларусь у паасобных выпадках. І калі параўнаць гэта з іншымі суседзямі Беларусі, то Беларусь атрымлівае зусім мала – некалькі мільёнаў эўра. І гэта ўсё.

-- Як гэта паўплывае на звычайных грамадзян Беларусі, якія прыяжджаюць у Еўразьвяз як турысты, студэнты ці на працу?

-- Я павінен сказаць гэта ясна. Гэтыя пляны дзеяньня і палітыка “Новага суседзтва” і пэрспэктывы што да больш цесных стасункаў гэтых краінаў з Еўразьвязам, базуюцца на больш шырокім эканамічным кантэксьце. А тое, што абяцае Еўразьвяз сваім новым суседзям, сваім новым партнэрам, у далёкай будучыні, раней ці пазьней, прывядзе да амаль поўнай эканамічнай інтэграцыі. У Еўрапейскім Зьвязе таксама ёсьць пэўныя патрабаваньні, і сярод гэтых базавых правоў ёсьць таксама і свабода перасоўваньня. Аднак, калі эканамічныя пытаньні вырашаюцца ў рамках Еўракамісіі, то пытаньні што да свабоды перасоўваньня, візавых рэжымаў, дазволаў на побыт застаюцца прэрагатывай дзяржаваў сябраў ЭЗ.

Палітыка “Новага суседзтва” не акажа ўплыву на свабоду перасоўваньня, будзь то ўкраінец, расеец ці беларус. Але ясна, што краіны-сябры Эўразьвязу наўрад ці будуць зьмякчаць візавы рэжым для беларусаў, ведаючы, што гэта краіна разглядаецца на самым версе Еўрапейскага кіраўніцтва як аўтарытарная краіна, дзе парушаюцца правы чалавека.

-- Ці будуць уцекачы зь Беларусі атрымліваць пэўныя перавагі, дзякуючы гэтаму выключэньню Беларусі з праграмы “Новага суседзтва”?

-- Ізноў жа такія пытаньні вырашаюцца на ўзроўні ўрадаў краінаў-сябраў. Але з гледзішча таго, што Еўракамісія пасьлядоўна разглядае Беларусь як аўтарытарную дзяржаву, то было б лягічна аблегчыць працэдуру атрыманьня статусу ўцекача для людзей, што ўцяклі зь Беларусі. Але гэта будзе вырашацца на ўзроўні ўрадаў дзяржаваў Еўразьвязу.

-- Калі гэты статус можа быць зьменены?

--Напэўна, ёсьць два шляхі. Першы – гэта зьмена ўлады ў Менску. І зьмена ўлады такая, якую аднагалосна ўхваліць увесь Еўразьвяз. Другі шлях – цяперашні ўрад Беларусі радыкальна зьменіць сваю палітыку. Я ўпэўнены, што Еўразьвяз зь вялікай радасьцю адкажа на гэта, і тады, прынамсі, у пэўнай ступені, дачыненьні зь Беларусяй пачнуць разьвівацца. Але для гэтага цяперашні ўрад павінен цалкам зьмяніць свае пазыцыі. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: