Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка зноў пракоціцца на лыжах па асфальце 14:29, 14/05/2004, Алесь Хмельницкий, «Радыё Рацыя»
На сьвята працаўнікоў фізычнай кульутры й спорту 15 траўня, беларусы змогуць пабачыць нязвыклае відовішча - лыжнікаў на асфальце. У сталіцы Беларусі заплянаванае правядзеньне Адкрытага кубку Менску па лыжаролерным кросе. Сярод іншых на лыжаролерах пабяжыць і Аляксандар Лукашэнка. Потым усім цікаўным прадэманструюць форму, у якой паедуць ў Афіны беларускія алімпійцы.
Некалькі год таму ў сталіцы Беларусі ўпершыню было праведзенае спартовае мерапрыемства, якое пазьней выклікала шмат размоваў ды яшчэ больш усьмешак. На сьвята вызваленьня Менску ад фашысцкіх захопнікаў была праведзеная гонка на лыжах, да якіх былі прымацаваныя ролерныя канькі, гэтак званых лыжаролерах. Гэты від спорту, мяркуючы па распаўсюдзе сярод людзей, агульнаю забаваю ня стаў, аднак у Менску ў раёне “Вясьнянка” была пабудаваная лыжаролерная траса. Ейнае выпрабаваньне чакаецца 15 траўня, калі сьвяткуюць Дзень працаўнікоў фізычнай культуры ды спорту.
Начальнік управы фізычнай культуры Міністэрства спорту й турызму Рэспубілкі Беларусь Пётар Міхеенка паведаміў, што сярод іншых на лыжаролеры стане й Аляксандар Лукашэнка.
- Там прымае ўдзел традыцыйна кіраўнік дзяржавы, які пабяжыць эстафету прэзыдэнцкую. Каманда будзе складацца з 3 –х мужчын і 1-й жанчыны. Мужчыны бягуць 5 км, жанчыны 2,5. Таксама выстаўляюць каманды спартовыя ведамствы. – армейцы, дынамаўцы, сістэма адукацыі, прафсаюзы й нават Параалімпійскі камітэт. Гэта цяжка абудзе, бо лыжы кожны знойдзе, а на лыжаролеры ня кожны стане й адразу не праедзе. Вось за гэты момант я баюся.
Па завяршэньні гонкі на асфальце гледачам ды ўдзельнікам будзе прэзэнтваная алімпійскай форма беларускіх спартоўцаў, у якой яны паедуць на алімпіяду ў Афіны.
Наколькі падрыхтаваныя спартоўцы пабягуць на лыжах па асфальце – невядома. Але адмыслоўцы кажуць пра шкоду падобных нагрузак для непадрыхаватнага арганізму. Памятайма зімовыя гонкі на лыжах, але па сьнезе, калі на лыжню выходзілі чыноўнікі, якім далёка за сорак, і якія, магчыма, сябруюць больш з шахматамі.
Генадзь Серакоў, дырэктар Рэспубліканскага вучэбна-мэтадычнага цэнтру фізічнага выхаваньня насельніцтва Міністэрства спорту й турызму зьвяртае ўвагу на шкоду ад разавых празьмерных нагрузак.
Яшчэ раз падкрэсьлю: тут патрэбная сыстэмнасьць і рэгулярнасьць. Я гэта называю своеасаблівым тэрмінам “бамбіць сьвядомасьць людзей”. Спаборніцтвы, на маю думку, не павінныя быць самамэтаю, бо калі непадрыхаванага чалавека мы прыцягваем да спаборніцтва, гэта выклікае стрэс для арганізму, што потым можа адмоўна адбіцца на здароўі. Таму самае важнае – гэта рэгулярная праца па падтрыманьні свайго здароўя.
Ніхто, і найперш, адмыслоўцы, ня ставяць пад сумнеў патрэбу прапаганды спорту. Але чаму такая ўвага надаецца такім яго відам,як тэніс, які ва ўсім сьвеце лічыцца спортам эліты, альбо хакею, для якога патрэбныя палацы, адказаць наўрад ці змогуць тыя ж адмыслоўцы. Не даюць яны вытлумачальнага адказу й на пытаньне, чаму ў Беларусі не разьвіваеца больш просты ровэрны спорт і не будуюцца веласіпедныя дарожкі, хаця, здаецца, для гэтага ёсьць усе перадумовы: дарожная тэхніка ды свой уласны Менскі мотавелазавод?
- Нажаль, Беларусь ніколі не была ініцыятарам веладарожак і ўсяго астатняга. За часам Савецкага Саюзу ў Літве быў адзін горад, дзе ўсе дарогі мелі веласіпедныя дарожкі – там мы праводзілі спаборніцтвы камандаў міністэрстваў. Нажаль, я не магу адказаць, чаму ў нас гэтая праца не праводзіцца. Магчыма, яна патрабуе вялікіх выдаткаў. Гэта ня проста пазначыць агароджу - і ўсё. Відаць, не дайшлі мы да гэтага ўсяго., - кажа начальнік управы фізычнай культуры Міністэрства спорту й турызму Рэспубілкі Беларусь Пётар Міхеенка.