|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«У стваральнікаў фільма «Дарога ў нікуды» проста мазгі курыныя...» 13:18, 17/05/2004, Алесь Сіліч, «Народная воля» У любой іншай краіне на наступны дзень суды былі б завалены іскамі пакрыўджаных. А што ж апазіцыянеры? Станіслаў ШУШКЕВІЧ, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады: -- Фільм "Дарога ў нікуды" -- відавочны палітычны заказ, аплачваемы з кішэняў падаткаплацельшчыкаў. I што з гэтай нагоды рабіць зараз? Я лічу, што зараз нешта рабіць бессэнсоўна. Хаця, я думаю, за "навешванне локшыны" на вушы гледачоў панясуць адказнасць вельмі хутка ўсе, у тым ліку - і выканаўцы гэтай "брыдоты", і яе кіраўнікі - нармальную адказнасць, як належыць у цывілізаванай краіне. Адказнасць за паклёп, за выкарыстанне мас-медыя ў захаванні незаконнай дыктатарскай улады. Валеры ФРАЛОЎ, дэпутат «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» Рэспублікі Беларусь: - Уся гэтая тэлеагітацыя дэманструе ўзровень нашай улады, -- убогай, прымітыўнай, несумленнай, дрымучай, нахабнай, беспардоннай. У мяне нават культурных слоў не хапае, каб адэкватна ацаніць гэтую брыдоту. Што яшчэ пра фільм сказаць? Яны лічаць, што кінашэдэўр зрабілі. На самай справе - хлусня хлусню паганяе. Наконт звяртання ў суд... думаю, што ўжо прыйшоў час... З іншага боку, лічу, што наш народ мудры і ўсё разумее. Ён не можа паверыць у тое, што я, беларускі генерал, маю нейкае дачыненне да фашыстаў. У фільме мяне паказваюць на фоне кадраў маршыруючых фашыстаў. Мой бацька ўсю вайну прайшоў, быў тройчы паранены, я 35 гадоў адслужыў ва Узброеных сілах для таго, каб не было вайны. У стваральнікаў фільма "Дарога ў нікуды" проста мазгі курыныя! Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА, старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі: - Фільм "Дарога ў нікуды" - дастойны намінацыі кінастужкі імя Іозэфа Гебельса. Ідэалагічны прадукт, створаны на Беларускім тэлебачанні, гэта шлях у трыццатыя гады мінулага стагоддзя ў нацысцкай Германіі. Там таксама кіраваліся прынцыпам: чым неверагодней хлусня, тым лягчэй у яе павераць. Нікчэмнымі з`яўляюцца прафесійныя якасці стваральнікаў фільма, разлічанага на людзей, у якіх у галаве дзве звіліны, і тыя паралельныя. Фільм, на мой погляд, створаны выключна для 25% электарату, які зараз мае Лукашэнка. Што тычыцца маіх дзеянняў у адказ, тут я маю складаныя пачуцці. На самай справе мы ствараем ілюзію, што ў нас ёсць незалежны суд, што ёсць пракуратура, якая нешта кантралюе. Нічога гэтага няма. Звяртаючыся ў інстанцыі, у якіх сядзяць па сутнасці, правапарушальнікі і ўдзельнікі прававога бязмежжа, мы тым самым робім больш гусцейшым замес таго маразму, які сёння існуе. Уладзімір НІСЦЮК, намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада": - Гэты фільм з`яўляецца пачаткам чарговай прапагандысцкай кампаніі ачарнення палітычных апанентаў рэжыма. Гэта, на маю думку, паказчык таго, што акрамя парламенцкіх выбараў восенню, напэўна, будзе рэферэндум. Трэба думаць, як даваць адпор, як супрацьстаяць гэтай кампаніі ачарнення. Фільм "Дарога ў нікуды" - гэта толькі пачатак такой кампаніі. Алесь БЯЛЯЦКІ, старшыня закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна»: - Я б звярнуўся ў суд, калі б быў упэўнены, хаця б на адзін працэнт, што наш суд па справах, якія тычацца грамадска-палітычных спраў, з’яўляецца аб`ектыўным і незалежным. З вопыту працы ў "Вясне" абсалютна дакладна магу заявіць, што наша судовая сістэма не з`яўляецца незалежнай, і таму зварот у суды з нагоды фальсіфікацыі і голай прапаганды, якім з`яўляецца фільм "Дарога ў нікуды", ні да чаго не прывядзе. Таму я пакідаю гэта да лепшых часоў. Думаю, што калі грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне зменіцца, мы абавязкова паразмаўляем з аўтарамі гэтага фільма ў судзе. Хацеў бы падкрэсліць яшчэ адзін момант: тыя людзі, якія як быццам гавораць у фільме праўду, схаваліся чамусьці за псеўданімамі. Гэта вельмі паказальны момант, на маю думку. Калі вы праўдалюбцы, стваральнікі фільма, то чаго баіцеся? Андрэй КЛІМАЎ, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання: - Я ўдзячны Беларускаму тэлебачанню за гэты фільм. Па-першае, за тое, што яны паведамілі насельніцтву, што ў Лукашэнкі з`явілася альтэрнатыва на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Гэтая альтэрнатыва -- у асобе Клімава. Па-другое, я ўдзячны БТ, што яно паведаміла пра тое, што фінансава-прамысловыя кругі Расіі падтрымліваюць мяне, і Беларусь не застанецца пасля майго прыходу да ўлады без газу і без нафты. Я удзячны БТ таксама за тое, што яны зрабілі рэкламу маёй кнізе "Плошча Незалежнасці". I самае галоўнае: я ўдзячны стваральнікам "Дарогі ў нікуды" за тое, што яны паказалі гледачу, што "жывы яшчэ курылка", што ёсць яшчэ ў Беларусі адчайныя галовы, якія гатовы даць існуючаму рэжыму бой... Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|