Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У беларускім войску катуюць салдатаў
11:42, 17/05/2004, Любоў Лунёва, «Радые Свабода»

Расьце колькасьць салдатаў, якія зьвяртаюцца па мэдычную дапамогу ў выніку траўмаў. Штодня некалькі чалавек трапляюць у менскі вайсковы шпіталь. Амаль ніколі пацыенты не прызнаюцца, што іх зьбілі ў вайсковых частках.

Салдаты трапляюць у розныя аддзяленьні вайсковага шпіталю. Большасьць зь іх знаходзіцца ў аддзяленьні сківічна-тваравай хірургіі. Звычайна гэта салдаты першага году службы. Хірургам дакладна вядома, якім чынам можна атрымаць тую ці іншую траўму, але на іх пытаньні пра тое, што здарылася, звычайна салдаты ўказваюць розныя прычыны — упаў падчас заняткаў, альбо пасьлізнуўся ў сталоўцы, і амаль ніколі не прызнаюцца, што іх зьбілі таварышы па службе.

Сяргей Пратасеня — адзін з такіх пацярпелых. У яго зламаная сківіца і вялізны сіняк пад вокам. Ён неахвотна пагадзіўся распавесьці Радыё Свабода што стала сапраўднай прычынай ягонага знаходжаньня ў шпіталі.

-- Скажыце, чаму вы тут апынуліся?

-- Так… Не падзялілі там нешта са стараслужачымі…

-- У вас гэта ўпершыню? Вы адзін там такі ў частцы?

-- Не. Гэта тыя, хто мала праслужылі. Прызыўнікі.

-- За што?

-- Ну, гэта звычайны распарадак — прыборка ложку, каб там усе рысачкі… Ну, а разьбіраюцца яны звычайна пасьля адбою ўначы. Альбо ў нарадзе прымушаюць мыць болей, ці на кухні бульбу чысьціць.

-- Усім гэтак дастаецца, ці аднаму-двум чалавекам?

-- Кожнаму па-рознаму. Ну, звычайна рукі ў ход пускаць добра… Ну, бывае і нагамі яшчэ…

-- Чаму вы сказалі, што папросту ўпалі? Чаму вы не сказалі, што вас зьбілі?

-- Мне ж у гэтай частцы служыць і далей. Я ж ня ведаю, як там далей будзе… Таму і баісься. З гэтымі ж будзеш і спаць разам. Ну, будзеш знаходзіцца побач круглыя суткі — як будзе далей, невядома. А калі і паскардзісься, то ніхто ж ня хоча выносіць бруду на паверхню. Афіцэры хочуць, каб усё было ціха, і вышэйшыя над імі — таксама.

-- Вам раней казалі пра тое, што могуць там і зьбіваць і ўсялякае бывае? Вы не баяліся ісьці служыць у армію?

-- Ну, рознае распавядалі. Я падазраваў, што б’юць, канечне, згодна з расповедамі тых, хто прыйшоў з арміі. Былі публікацыі ў газэтах, што ў Беларусі няма дзедаўшчыны, што тут усё добра, усё спакойна. А тут насамрэч…

-- Ці ёсьць жаданьне служыць далей?

-- А куды мне падзецца, калі мяне ўжо прызвалі? Не ў дысбат жа ісьці. Будзе папросту скалечанае жыцьцё, і ўсё. Я неяк адмучаюся гэты тэрмін і забуду пра ўсё пра гэта.

Маці загіблых салдатаў заклікаюць не аддаваць сваіх дзяцей служыць у беларускае войска. Яны спасылаюцца на тое, што толькі летась у беларускім войску 33 салдаты павесіліся, 62 былі забітыя. У гэтую сумную статыстыку не ўвайшлі зьвесткі з такіх войскаў як чыгуначныя, ваенна-паветраныя і Міністэрства ўнутраных справаў. Марыя Альфяровіч згубіла ў войску сына. Сваё жыцьцё яна прысьвяціла дапамозе іншым маці, у якіх дзяцей закатавалі ў арміі.

“Колькі салдатаў загінула ў мірны час? З Баранавічаў да мяне зьвярнуліся тры маці й бацька. Зь іх дзяцей зьдзекаваліся, катавалі, а потым павесілі. У Маладэчна двух павесілі… У мяне шмат фактаў і пра згвалтаваньні, і зьбіцьці, і зьдзекі, і катаваньні, і пра забойствы. Але, уявіце сабе, афіцэр Вераценьнікаў з барысаўскага гарнізону закатаваў да паўсьмерці салдата. А суд прысудзіў яму 400 тысяч рублёў. Вось вам: ва Ўруччы трое салдатаў задушыліся газам. У Бабруйску білі, білі, а потым павесілі… Ды колькі яшчэ такіх выпадкаў?! Я заклікаю не пускаць сваіх сыноў у армію”, -- кажа жанчына.

Пакуль вайсковы шпіталь зьяўляецца месцам, дзе зьбітыя салдаты могуць крыху адпачыць, а часам і сустрэцца са сваякамі. Ня кожны зь іх нават кажа сваім бацькам пра зьдзекі, каб тыя не пайшлі да вайсковага кіраўніцтва. Салдаты ня вераць у справядлівае вырашэньне гэтай праблемы і разьлічваюць на свае сілы. Белоруссия


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: