Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Газпром»: Адключэньне Беларусі газу ўзгаднялася з урадам Расеі
11:39, 18/05/2004, Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Пастаўкі газу ў Беларусь па цане пятага расійскага пояса магчымыя толькі пры ўмове рэальнай інтэграцыі дзьвюх краінаў або прынамсі пры ўмове стварэньня сумеснага прадпрыемства “Газпрому” і “Белтрансгазу”. Аб гэтым заявіў 17 траўня кіраўнік праўленьня "Газпрому" Аляксей Мілер на сустрэчы кіраўніцтва карпарацыі з беларускімі журналістамі. Размова адбылася ў рамках візыту ў Маскву дэлегацыі журналістаў дзяржаўных і незалежных беларускіх выданьняў. Паездка адбываецца на запросіны расейскага інфармацыйнага агенцтва “РИА-Новости”. Прадугледжаныя сустрэчы ва ўрадзе Расеі, у адміністрацыі прэзыдэнта і ў Дзярждуме. Аднак першым быў візыт у штаб-кватэру “Газпрому”.

Паводле старшыні канцэрну Аляксея Мілера ў канцы траўня вычэрпваецца гадавы ліміт паставак газу Беларусі незалежнымі пастаўшчыкамі. Між тым кантракты з "Газпромам", як на пастаўку газу, так і на ягоны транзыт Менск пакуль не заключыў.

Як зазначыў намесьнік старшыні “Газпрому” Аляксандар Разанаў, адным з самых спрэчных застаецца пытаньне аб тарыфе на транзыт. Менск, паводле Разанава, настойвае на транзытнай стаўцы ў адзін даляр два цэнты за тысячу кубамэтраў на 100 кілямэтраў. "Газпром" прапануе стаўку ў 68 цэнтаў і пры гэтым згодны пастаўляць газ па 47 даляраў за тысячу кубоў.

Было зададзенае пытаньне, ці ня спэкулюе беларускі бок на тым, што “Газпром” наўрад ці наважыцца другі раз ісьці на адключэньне падачы газу.

Аляксандар Разанаў адказаў, што менавіта гэтак і адбываецца. “Але спэкуляваць можна толькі пакуль цёпла”, – заявіў прадстаўнік “Газпрому” і дадаў, – “з пачатку восені, калі пачнуцца нагрузкі на газавыя сеткі, павінныя быць кантракты на пастаўку газу, якіх пакуль няма”.

У спадара Разанава спыталі, ці гатовы “Газпром” на чарговы іміджавы ўдар, калі кантрактаў ўсё ж ня будзе, пастаўкі спыняцца, і Беларусь пачне несанкцыяваны адбор газу. Намесьнік старшыні “Газпрому” адказаў: “Іміджавы ўдар будзе па Беларусі. Ва ўсім сьвеце будуць ведаць, што Беларусь – гэта краіна, якая можа забіраць чужы газ”.

Прадстаўнікі “Газпрому” таксама распавялі некаторыя цікавыя, дагэтуль невядомыя дэталі гандлю за “Белтрансгаз”. Але напачатку нагадаем агульную дыспазыцыю.

“Газпром” гатовы купіць кантрольны пакет акцыяў “Белтрансгазу”, ацэньваючы кошт прадпрыемства ў 500 мільёнаў даляраў. Менск лічыць, што цана “Белтрансгазу” – 5 мільярдаў даляраў. Учора Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў гэтую пазыцыю ў размове з расейскім госьцем – губэрнатарам Валгаградзкай вобласьці Мікалаем Максютам. Кіраўнік Беларусі заявіў: “Хочаце прыватызаваць – за грошы. І не па балянсавым кошце, як ад нас патрабуюць, а паводле рынкавага курсу. Падабаецца цана – купляй, не падабаецца – шукай грошы. Ня хочаш шукаць – разышліся, ты не купіў, я не прадаў”, – патлумачыў Лукашэнка.

Паводле намесьніка старшыні “Газпрому” Аляксандра Разанава беларускі бок таксама казаў, што калі “Газпром” ня хоча купляць “Белтрансгаз” Менск прапануе прадпрыемства заходнім кампаніям.

Раней пра гэта ніколі не казалася.

Літаральна учора “Белтрансгаз” і “Газпром” амаль дамовіліся наконт аўдытарскай кампаніі, якая будзе рабіць незалежную ацэнку “Белтрансгазу”. Гэта – лёнданскае прадстаўніцтва міжнароднай кампаніі “Deloitte”.

Аднак намесьнік кіраўніка “Газпрому” патлумачыў, што незалежная ацэнка – ня ёсьць канчатковым пунктам у перамовах. “Калі кошт “Белтрансгазу” будзе занадта вялікім – мільярд, 2 мільярды, 3 мільярды даляраў, мы проста ня будзем купляць”, – сказаў Аляксандар Разанаў.

Падчас сёньняшняй сустрэчы кіраўніцтва “Газпрому” выказала меркаваньне, што шмат што ў вырашэньні двухбаковых газавых праблемаў будзе залежаць ад дыялёгу Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі на саміце лідэраў краінаў адзінай эканамічнай прасторы, які адбудзецца ў Ялце 23-24 траўня.

Аляксей Мілер даў зразумець, што канчатковыя рашэньні ў міжнародных стасунках “Газпрому” прымаюцца на ўзроўні палітычнага кіраўніцтва. Адказваючы на пытаньне, у якой ступені лютаўская газавая блякада Беларусі была ўзгодненая з расейскай уладай, Аляксей Мілер зазначыў: “Кампанія "Газпром" зьяўляецца дзяржаўнай кампаніяй, і таму пытаньне абмежаваньня паставак натуральна ўзгадняецца з ўрадам Расеі”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: