Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 1819 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Новую газету Сморгони» ня хочуць друкаваць
11:24, 18/05/2004

Сталічная друкарня “Сьветач” адмовілася друкаваць “Новую газету Сморгони”, выпуск якой аднаўляецца пасьля працяглага перапынку. Заснавальнік выданьня Рамуальд Улан вымушаны сёньня шукаць іншую друкарню, паведамляе Радыё Свабода.

Часова замест “Новой газеты Сморгони” выходзіў смаргонскі выпуск ваўкавыскай “Местной газеты”. У чацьвер у “Сьветачы” адбілі апошні смаргонскі нумар, і Рамуальду Ўлану сказалі, што друкаваць “Новую газету Сморгони” ня будуць. Цікава, што летась яна выходзіла менавіта ў друкарні “Сьветач” і наклад таксама дастаўляўся са сталіцы ў Смаргонь.

Выпуск “Новой газеты Сморгони” прыпыніла сем з паловай месяца таму Міністэрства інфармацыі, таму што выдаўцом быў ня сам заснавальнік, а ягоная жонка. Рамуальд Улан зрабіў гэта вымушана, бо мясцовыя ўлады з дапамогай гаспадарчага суду пазбавілі яго рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка. Яны ўсяляк імкнуліся перашкодзіць выхаду незалежнай газэты.

Сёньня Рамуальд Улан зноўку зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і шукае месца, дзе можна было бы друкаваць сваю газэту. Што датычыць сталічнай друкарні “Сьветач”, дык яе кіраўніцтва раней адмовілася друкаваць таксама незалежную газэту “День”, хаця з рэдакцыяй была нават падпісаная афіцыйная дамова. “День” сёньня друкуюць у Смаленску. Ня выключана, што і смаргонскую газэту давядзецца вазіць туды, калі ня ўдасца знайсьці агульнай мовы зь беларускімі друкарнямі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: