Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімір Леванеўскі: «Настрой у мяне баявы»
11:50, 20/05/2004, Андрэй Пачобут, «День»

У суботу, 16 траўня з Ізалятара часовага ўтрымання быў вызвалены 18-гадовы Ўладзімір Леванеўскі, сын лідара Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага. Уладзімір Леванеўскі адбыў пакаранне за арганізацыю першатравеньскай акцыі пратэсту. Ён пагадзіўся адказаць на пытанні газеты “День”.

- Як настрой пасля "знаёмства" з ізалятарам?

- Настрой у мяне баявы. Я не шкадую, што адсядзеў гэтыя 13 сутак. Прынамсі, цяпер ведаю, што гэта такое.

- Ці кантактаваў ты з бацькам, падчас адбывання пакарання?

- Не. Ён сядзеў у "кастрычніцкім" ізалятары, а я ў "ленінскім". Акрамя таго, мне былі забаронены сустрэчы і мяне не выводзілі на прагулкі. Увесь гэты час я знаходзіўся ў камеры. Толькі адзін раз мяне вывелі на вуліцу, 13 траўня калі мяне даставілі ў Адміністрацыйную камісію, дзе прысудзілі штраф у памеры 95 тысячаў за распаўсюд улётак.

- Ці дапытвалі цябе супрацоўнікі КГБ?

- Так. Мяне дапыталі ў якасці сведкі. Са мной абыходзіліся нармальна. Моцнага ціску не было, былі "каверзныя" пытанні. Іншая сітуацыя была ў маёй сястры Кацярыны. Яна распавядала, што да яе ставіліся па-хамску. Асабліва падчас ператрусу. Яна рабіла заўвагі, а ў пратакол гэтага не заносілі. Ёй заявілі, што яна пабочная асоба, а потым выклікалі на допыт у якасці сведкі. Асабліва груба ў адносінах да яе паводзіў сябе аператар КГБ, які здымаў ператрус на відэакамеру. Ён каментаваў усё "умными" выказваннямі. Відаць, хацеў паказаць, які ён разумны.

- Ты знаёмы з артыкулам "Конфискация с многоточием...", які з`явіўся ў "Бирже информации"? У прыватнасці, там гаворыцца: "последняя акция так называемого Стачкома с его призывами к борьбе в смеси с нецензурными стихами более походит на провокацию, с помощью которой нанесён удар и по независимой газете ДЕНЬ и по общественным организациям. Не исключено также, что такой "подарок" вышеназванным организациям мог преподнести и кто-нибудь из допрашиваемых…" Як ты гэта ацэньваешь?

- Так, я знаёмы з гэтым артыкулам. Мне было непрыемна яго чытаць... Відаць, ён быў напісаны пад замову КГБ. Мы сядзім, нас прэсуе КГБ, а тут... Я не ведаю, як гэта магчыма ў незалежным друку, хаця, канешне, "Биржа инфармации" не такая ўжо і незалежная... lllllБелоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: