Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: За адмову ад дзяржаўнага разьмеркаваньня пазбавім дыплёму
11:30, 20/05/2004

Міністэрства адукацыі мае намер узмацніць кантроль за працаўладкаваньнем выпускнікоў дзяржаўных ВНУ, якія навучаліся за кошт бюджэту. Прынятае рашэньне, што калі такі выпускнік адмаўляецца ехаць працаваць па месцы дзяржаўнага разьмеркаваньня, то будзе пазбаўлены дыплёму ці мусіць вярнуць дзяржаве грошы, якія дзяржава выдаткавала на яго адукацыю. Пра гэта, як перадае Радыё Свабода, паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандар Жук. Ён сказаў, што гэтае рашэньне было прынятае паводле загаду кіраўніка дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы прамантачваем грошы дзяржаўнага бюджэту, калі фінансуем імі вышэйшую адукацыю маладых людзей, якія потым працуюць у прыватным сэктары ці эмігруюць. Калі дзяржава забясьпечыла вашу адукацыю на працягу 5 гадоў, ваш абавязак – адпрацаваць на дзяржаву ня менш як такі ж час ці яшчэ даўжэй”.

Лукашэнка далей патлумачыў: “Калі вы адмаўляецеся працаваць там, куды ўнівэрсытэт вас накіраваў, дзяржава мае права ўжыць санкцыі, уключна з ануляваньнем вашага пасьведчаньня пра вышэйшую адукацыю”.

Цяпер сярэднія выдаткі на навучаньне студэнта ў беларускім дзяржаўным ВНУ складаюць прыкладна 1200 даляраў на год.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: