Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікола Маркевіч скардзіцца ў пракуратуру 11:48, 20/05/2004
18 траўня Мікола Маркевіч падаў у пракуратуру Гарадзенскай вобласці скаргу на дзеянні супрацоўнікаў абласнога УКДБ, якія тыдзень таму ўчынілі ператрус ў офісе гарадзенскага аддзялення ТБМ, забраўшы дакументы і аргтэхніку. Маркевіч, які з`яўляецца старшынём аддзялення і галоўным рэдактарам газеты "День", лічыць, што ператрус рабіўся з грубымі парушэннямі заканадаўства. Ён патрабуе вярнуць сканфіскаваныя рэчы і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
У скарзе на імя пракурора Гарадзенскай вобласці Васіля Літвінава пералічаны шэраг парушэнняў, якія, на думку Маркевіча, дапусцілі супрацоўнікі УКДБ. Ён звяртае ўвагу на неадпаведнасць паміж заяўленай мэтай ператрусу і рэальнымі дзеяннямі групы. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай па факце распаўсюду ў Гродна ў канцы красавіка "антыпрэзідэнцкіх" ўлётак, аднак супрацоўнікі УКДБ найперш цікавіліся файламі, якія з`явіліся пасля 7 траўня. "Гэта дае падставы для высновы, што ператрус быў толькі нагодай для вырашэння іншых задач, не звязаных расследаваннем крымінальнай справы... Магчыма, супрацоўнікі УКДБ мелі на мэце стварыць перашкоды маёй прафесійнай дзейнасці", - сказаў Маркевіч прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", маючы на ўвазе сваю рэдактарскую працу ў газеце "День". Белоруссия lllll