Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На рэзалюцыі ПАРЭ па Беларусі зьвернуць увагу ўсе эўрапейскія ўрады
11:57, 20/05/2004

Камітэт міністраў Рады Эўропы абмеркаваў рэкамэндацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы наконт Беларусі, якія патрабуюць адстаўкі генпракурора Беларусі Віктара Шэймана, правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня справаў зьніклых і судовых працэсаў над датычнымі да гэтых зьнікненьняў беларускімі чыноўнікамі. Вырашана прасіць адмысловага дакладчыка з групы дэмакратычнай стабільнасьці падрыхтаваць адказ.

Афіцыйнай інфармацыі пра вынікі паседжаньня яшчэ няма і да панядзелка ня будзе, таму што беларускае пытаньне разглядалася ўвечары, а ў чацьвер і пятніцу ў Францыі выходныя з нагоды сьвята Ўзьнясеньня Хрыстовага. Але адзін з удзельнікаў закрытага для прэсы паседжаньня камітэту міністраў распавёў Радыё Свабода, што рашэньне было гэткім:

“Наконт рэкамэндацыі 1657 “Зьніклыя асобы ў Беларусі” вырашылі зьвярнуць увагу на гэта нашых урадаў, а таксама прасіць дакладчыка групы дэмакратычнай стабільнасьці падрыхтаваць праект адказу для яго прыняцьця на адным з наступных паседжаньняў”.

Дыплямат, які прасіў не называць яго, дадаў, што дакладчык будзе новы, а не Хрыстас Пургурыдэс, які рыхтаваў даклады для Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Група дэмакратычнай стабільнасьці падрыхтуе таксама праект адказу і наконт іншых рэкамэндацыяў па Беларусі ў зьвязу зь перасьледам прэсы.

Дыплямат падкрэсьліў, што дыскусіі падчас абмеркаваньня беларускіх пытаньняў не было, і гэта, на ягоную думку, выклікана супольным меркаваньнем пра важнасьць праблемаў зьніклых і незалежных мэдыяў.

Такім чынам, падрыхтаваныя спадаром Пургурыдэсам рэкамэндацыі аб санкцыях супраць Беларусі прайшлі ўжо два этапы — ухваленьне на Парлямэнцкай асамблеі й разгляд у камітэце міністраў Рады Эўропы. Цяпер нацыянальныя ўрады 45 краінаў-сябраў Рады Эўропы мусяць вывучыць гэтыя рэкамэндацыі, а 25 краінаў зь іх, якія ўваходзяць у Эўрапейскі Зьвяз, мусяць скаардынаваць свае дзеяньні, каб мажлівыя санкцыі ўхвалілі супольныя органы Эўразьвязу.

На пытаньне, што будзе далей з рэкамэндацыямі пра санкцыі супраць Беларусі, страсбурскія чыноўнікі адказваюць, што ўсё стане зразумелым цягам найбліжэйшага месяца, бо пры канцы чэрвеня ў Страсбуры зьбярэцца чарговая сэсія ПАРЭ, і дэпутаты, вядома ж, будуць цікавіцца, што зроблена ў справе расьсьледаваньня зьнікненьняў пасьля мінулай сэсіі ў красавіку. Акрамя таго, 6 чэрвеня ў Бэрліне адбудзецца паседжаньне юрыдычнага камітэту ПАРЭ, на якое прыедзе і Хрыстас Пургурыдэс. Мажліва, адказ камітэту міністраў будзе дадзены на адрас ПАРЭ яшчэ да бэрлінскае сустрэчы. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: