Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасьці за распаўсюд улётак затрымалі былога міліцыянта 14:16, 21/05/2004
У Берасьці 16 траўня а 20-ай гадзіне падчас сустрэчы з грамадзянамі раёну “Рэчыца” нарадам міліцыі Ленінскага РАУС Брэста быў затрыманы сакратар Брэсцкага абкаму Партыі камуністаў беларускай Мікалай Шыкеля. Ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе на яго склалі пратакол аб парушэньні ч.3 арт. 172 “Распаўсюджваньне друкаваных выданьняў, вырабленных з парушэньнем вызначанага парадку і, якія ня маюць выходных дадзеных, сутнасьць якіх накіравана на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян”.
Мікалай Шыкеля, ў мінулым намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму, падпалкоўнік міліцыі ў запасе абураны дзеяньнямі “калегаў”, якія тлумачацца, што выконваюць загад. Ён упэўнены, што “шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян” не наносіць і лічыць “выкананьне загадаў” ягонымі былымі калегамі ў парушэньне дзеючага заканадаўства гэта злачынства.
27 траўня а 9:00 адбудзецца разгляд справы Мікалая Шыкеля адміністратыўнай камісіяў Ленінскага раёну г. Брэста, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Белоруссия