Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьезд беларускай палітычнай эміграцыі 11:48, 25/05/2004
З 21 па 22 траўня ў Празе адбылося паседжаньне аргкамітэту па правядзенні Зьезду беларускай палітычнай эміграцыі апошняй хвалі. У паседжанні прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага эўрапейскага задзіночаньня (Бельгія), Зьвязу беларусаў замежжа (Чэхія), Зьвязу беларусаў Нямеччыны (Нямеччына), Зьвязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі (Польшча).
Аргкамітэтам было прынята рашэньне аб правядзеньні Зьезду 14 жніўня ў Бельгіі. Яго галоўнай мэтай зьяўляецца вызначэньне ролі дыяспары апошняй хвалі ў працэсе дэмакратызацыі Беларусі.
На Зьездзе плануецца прысутнасць прадстаўнікоў Эўрапарляманту, ПАСЭ, дыпляматычных колаў, грамадзка-палітычных дзеячоў Беларусі. Сваю салідарнасьць і падтрымку аргкамітэту выказалі прадстаўнікі дыяспараў Францыі, Нідэрляндаў, Фінляндыі, Латвіі і Нарвегіі. Белоруссия