Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazeta Wyborcza»: «У Беларусі квітнеюць найлепшыя ўзоры камунізму»
16:10, 25/05/2004

Такі загаловак мае вялікі артыкул у сёньняшнім нумары польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza”. Аўтар матэрыялу распавядае пра ідэалягічную працу на беларускіх прадпрыемствах і ў навучальных установах, а таксама пра ролю, якую адыгрываюць новыя “палітрукі” у цяперашняй Беларусі, паведамляе Радыё Свабода. “У Беларусі адраджаецца савецкая сыстэма ідэалягічнай працы з цалкам савецкай дзяржаўнай ідэалёгіяй. На фабрыках і ў навучальных установах ізноў зьявіліся палітрукі. Навукоўцы, у большасьці былыя тэарэтыкі марксызму-ленінізму, на заклік прэзыдэнта пішуць адзін за другім падручнікі “ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, – піша ў “Gazecie Wyborczej” Вацлаў Радзівіновіч.

Аўтар адзначае, што гэтак званыя намесьнікі кіраўнікоў у ідэалягічных справах займаюцца правядзеньнем рэгулярных размоваў – палітінфармацыяў, у часе якіх тлумачаць сэнс палітычных падзеяў у сьвеце і асаблівую важнасьць прамоваў прэзыдэнта.

“Усе чыноўнікі, нават самага высокага ўзроўню, мусяць наведваць гэтыя заняткі. Усе, акрамя прэзыдэнта. Але па ім у беларусаў наўрад ці атрымаецца засумаваць, бо Лукашэнка штодня запаўняе большую частку ўсіх інфармацыйных праграмаў на беларускім тэлебачаньні і ўласнаручна займаецца там ідэалягічнай працай”, – піша “Gazeta Wyborcza”.

Далей штодзёньнік распавядае пра тое, што прадмет “ідэалёгія беларускай дзяржавы” стаўся абавязковым у навучальных установах, а падручнікі па гэтым прадмеце поўныя спасылак на клясыкаў дыялектычнага матэрыялізму, захапленьня дасягненьнямі колішняга Савецкага Саюзу ды нападаў на заходнія ідэі.

“Насамрэч, гэта філязофія, а можа нават не філязофія, а рэлігія жулікаў і аутсайдараў, старых камуністаў, якія мараць пра вяртаньне савецкага раю. Насуперак таму, што мы бачым вакол сябе, нас змушаюць верыць, што беларусы жывуць лепш за ўсіх у сьвеце”, – сказала “Gazecie” настаўніца адной зь менскіх ВНУ.

Варта адзначыць, што ў артыкуле польскі штодзёньнік цытуе яшчэ шмат крытычных выказваньняў беларускіх выкладчыкаў, студэнтаў, бізнэсоўцаў, аднак іхныя імёны не пададзеныя, бо, як напісаў напрыканцы аўтар, “гэта зроблена дзеля іхнай бясьпекі”.

У матэрыяле Вацлаў Радзівіновіч распавядае таксама пра тое, як палітрукі змушаюць бізнэсоўцаў даваць грошы на ўтрыманьне калгасаў, змагаюцца за “узмацненьне грамадзянскай дысцыпліны”, а таксама спраўджваюць кантакты беларускіх навучальных установаў з заходнімі партнэрамі, каб яны часам не аказаліся “няправільнымі”.

“Хутка нам будуць забараняць езьдзіць на захад. Як прыгонных сялянаў прыпішуць да калгаснай зямлі”, – сказала польскаму штодзёньніку студэнтка зь Менску.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: