Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марыніча не выпускаюць з-пад варты
17:24, 25/05/2004, Алег Грузьдзіловіч, «Радые Свабода»

Сьледчыя, якія вядуць справу Міхаіла Марыніча, адхілілі шэраг паручыцельстваў, якія падалі вядомыя ў Беларусі асобы з просьбай да суду вызваліць Марыніча з-пад варты. Між тым, кампанія за вызваленьне былога міністра, якога ўтрымліваюць ў ізалятары КГБ “амэрыканка”, працягваецца.

25 траўня Ўладзімер Ганчарык даведаўся, што ягонае паручыцельства за Міхаіла Марыніча сьледчы КГБ адхіліў. Гэткае рашэньне сьледзтва былога кандыдата на прэзыдэнта не зьдзівіла. Уладзімер Ганчарык не сумняецца ў палітычных прычынах перасьледу Міхаіла Марыніча:

-- Ён цывілізаваным шляхам ідзе да сваёй мэты. Мэту гэтую пазначыў — удзел у парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах. Таму я мяркую, супраць яго гэта такія палітычныя гульні. Няма доказаў, дык трэба сабраць улікі, каб сфальшаваць нейкую справу.

На мінулым тыдні разам з Уладзімерам Ганчарыкам аб вызваленьні Міхаіла Марыніча праз асабістыя паручыцельствы хадайнічалі таксама былыя судзьдзі Канстытуцыйнага суду Валер Фадзееў і Міхаіл Пастухоў, кіраўнік аб’яднаньня “Альтэрнатыва 21”Сяргей Балыкін, рэдактар “Белорусской деловой газеты” Сьвятлана Калінкіна, прафэсар Георгі Лепін. Гэтыя паручыцельствы таксама не прынятыя да ўвагі.

Міхаіла Марыніча з 26 красавіка, ужо амаль месяц, утрымліваюць у сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка”. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяньнях зь пісталетам, які паводле сьледзтва нібыта знайшлі ў яго на лецішчы. Між тым, Міхаіл Марыніч заяўляе, што гэты пісталет яму падкінулі.

Адвакат Вера Страмкоўская падала ў пракуратуру чарговую скаргу на сьледчых КГБ. Гэтым разам абаронца зьвяртае ўвагу на тое, што паводле закону, справу аб захаваньні незаконнай зброі мусяць расьсьледаваць не ў КГБ, а ў мясцовым райаддзеле міліцыі.

У сваякоў Міхаіла Марыніча свая вэрсія наконт таго, чаму гэтай звычайнай справай дагэтуль займаюцца спэцслужбы:

Ігар Марыніч, сын:

-- У камітэту сілаў і магчымасьцяў нашмат болей. Таму апасаюся, як бы ім не захацелася знайсьці якога-небудзь крымінальніка, які возьме на сябе адказнасьць за пранікненьне на лецішча. Скажа: маўляў, я туды залез, знайшоў там пісталет, спалохаўся ды ўцёк. Такі прыём дастаткова вядомы”.

Тым часам працягваецца змаганьне за тое, каб да суду Міхаіла Марыніча вызвалілі з-пад варты. Чарговыя паручыцельствы за экс-міністра падалі дэпутаты парлямэнцкай групы “Рэспубліка” Валер Фралоў, Уладзімер Парфяновіч, Сяргей Скрабец і дэпутат Уладзімер Навасяд.

А дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Людміла Гразнова сабрала подпісы 32 эўрапейскіх палітыкаў з аб’яднаньня “Эўрапейскі рух”. Паводле Людмілы Гразновай, у гэтым звароце да беларукіх уладаў зьмешчанае патрабаваньне вызваліць Міхаіла Марыніча, а таксама спыніць перасьлед апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх аб’яднаньняў і незалежных мэдыяў.
Минск, Белоруссия mmmmm

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: