Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абшукваюць кватэры праваабаронцаў
12:03, 27/05/2004

Кватэру экс-старшыні рэспубліканскага моладзевага грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум” Івана Няверава абшукалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Вобшук адбыўся яшчэ 18 траўня, але спадар даведаўся пра гэта толькі праз тыдзень, калі вярнуўся зь Вільні, дзе браў удзел у сэмінары для мэнэджэраў перадвыбарчых штабоў .

Як распавёў сп.Нявераў карэспандэнту парталу www.belngo.info, дзьверы дваім невядомым у міліцэйскай форме і двум у цывільным адчыніла ягоная маці Натальля Іванаўна. Невядомыя сказалі ёй, што шукаюць прыстасаваньне для ўгону аўтамабіляў, чым нібыта займаецца яе сын, і паказалі ордэр на вобшук, дзе былі ўказаныя дадзены адрас, але абсалютна чужое прозьвішча.

“Мама не змагла ім супрацьстаяць – адзін зь невядомых увесь час трымаў дзьверы нагой, а астатнія паўтаралі, што вобшук праводзіцца “ў інтарэсах сьледзьтва”, - кажа Іван Нявераў. Па ягоных словах, вобшук цягнуўся каля гадзіны, прычым ў якасьці сьведкі была запрошаная суседка Няверавых, якая “золўжывае алькаголем”. – “Нават калі суседка была цьвярозая, яна ўсё адно не магла ўбачыць усё: незнаёмцаў было чацьвёра і яны вольна перасоўваліся па ўсіх трох пакоях кватэры”.

Маці Івана Няверава адзначыла, што невядомых цікавілі кнігі сына і кампутар, які яны самі ўключылі. Таксама невядомыя цікавіліся ўстаноўчымі дакумэнтамі палітычнай партыі “Свабода і прагрэс”, стварэньнем якое займаецца сп.Нявераў.

Па словах Івана Няверава, ён зьвярнуўся ва ЎУС Гомельскага аблвыканкаму, каб удакладніць, ці насамрэч у іх працуе чалавек, прозьвішча якога ўказанае ў пратаколе вобшуку. Але ва ЎУС яму адказалі, што такі ў іх не працуе. “Тады я зьвярнуўся ў пракуратуру Чыгуначнага раёну. Але пракурор Леанід Лашкін адмовіўся прыняць заяву”, - расказвае пацярпелы.

Нявераў лічыць, што падобным чынам дзейнічалі супрацоўнікі спэцслужбаў. “Я думаю, гэта апрабоўваўся новы від “зачыстак”, які ўлады пачынаюць ужываць напярэдадані парлямэнцкіх выбараў”, - пракамэнтаваў ён сытуацыю.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: