Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская апазыцыя наведала Бэрлін 11:12, 28/05/2004
Пасьля наведваньня Брусэлю, дзе 10 лідэраў беларускай апазыцыі правялі перамовы з кіраўніцтвам Эўразьвязу, вялікая апазыцыйная дэлегацыя зь Менску скіравалася ў Бэрлін, дзе 27 траўня прайшлі сустрэчы ва ўрадзе і парлямэнце Нямеччыны. На сустрэчы ў Бэрлін былі запрошаныя прадстаўнікі Народнай кааліцыі Пяцёрка плюс”, сябры Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” і групы “Рэспубліка”.
У сераду ўвечары яны сустракаліся ў Бундэстагу з кіраўніком фракцыі ХДС-ХСС па пытаньнях замежнай палітыкі, з кіраўніком нямецка-беларускай парлямэнцкай групы Утай Цапф, іншымі парлямэнтарамі, прадстаўнікамі нямецкіх палітычных партыяў, праваабаронцамі, журналістамі.
27 траўня раніцай беларускую дэлегацыю прыняў статс-сакратар Міністэрства замежных справаў Нямеччыны Клаус Шарыёт. Паводле удзельнікаў сустрэчы, перамовы вызначаліся вельмі высокай ступеньню канкрэтнасьці.
Падсумоўваючы вынікі амаль тыднёвага візыту беларускай апазыцыі ў Еўропу, калі супалі важныя візыты ў Брусэль і Бэрлін, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зазначыў Радыё Свабода:
“Натуральна, што гэта невыпадкова. У вялікай палітыцы такіх выпадковых сустрэчаў проста не бывае. Зразумела, што гэта ў пэўнай ступені выклік для афіцыйнага Менску, таму што ўзровень сустрэчаў надзвычай высокі. Такую планку беларускія ўлады пры ўсіх сваіх намаганьнях не змаглі пераадолець за 10 гадоў. Гэта дэманстрацыя ўвагі да краіны, да Беларусі. Гэта пэўны знак для эўрапейскай пэрспэктывы для Беларусі, і гэта шанец для нас, што і Еўропа, і Нямеччына гатовыя працаваць з апанэнтамі беларускага рэжыму”. Минск, Белоруссия